УДК 338.436.33(476)
Навуковыя прынцыпы рэгулявання развіцця АПК: прапановы і механізмы рэалізацыі / рэдкал.: Гусакоў У. Р. [і інш.]. – Мінск : «Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі», 2012. – 182 с.
Рэдакцыйная калегія: У. Р. Гусакоў (галоўны рэдактар), В. І. Бельскі (намеснік галоўнага рэдактара), З. М. Ільіна, А. С. Сайганаў, А. П. Шпак (складальнік), М. І. Салаўцоў, Ю. М. Селюкоў, М. С. Байгот, М. А. Бычкоў, П. У. Растаргуеў, Т. Л. Саўчанка.
У 2011 г. у рамках Дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы Аграпрамкомплекс адраджэнне і развіццё вёскі «Інстытутам сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі» праводзіліся навуковыя даследаванні па раздзелу Эканоміка сельскагаспадарчай вытворчасці. Распрацоўваліся перспектыўныя асновы арганізацыйна-эканамічнага механізму ўстойлівага і дынамічнага развіцця аграпрамысловага комплексу ў новых умовах гаспадарання. Распрацоўкі абмеркаваны і адобраны вучоным саветам «Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі», дакладваліся на нарадах, навукова-практычных канферэнцыях, семінарах па праблемах АПК.
Аснову распрацовак склалі эканамічныя рэкамендацыі, мадэлі, метадычныя ўказанні і прапановы, галоўная мэта якіх – павышэнне эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці і галін АПК.
У выданні выкладзены ў кароткай форме вынікі праведзеных навуковых даследаванняў.
Прызначана для спецыялістаў органаў кіравання АПК, навуковых супрацоўнікаў, аспірантаў, выкладчыкаў і студэнтаў аграэканамічных спецыяльнасцяў.