Стадыі станаўлення
У гэтым будынку з 1957 па 1970 г. размяшчаўся БелНДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі (г. Мінск, вул. Казінца, 88) |
Цяперашні будынак Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Казінца, 103) |
Даты стварэння і пераўтварэнняў Рэспубліканскага навуковага ўнітарнага прадпрыемства “Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”
На падставе пастановы ЦК КПБ і Савета Міністраў Беларускай ССР ад 05.04.1956 г. № 174 і пастановы ЦК КПСС ад 16.07.1956 г., а таксама загаду Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР ад 25.10.1956 г. № 309-к быў створаны Беларускі навукова-даследчы інстытут эканомікі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці (БелндіэасГ). Арганізацыя інстытута была праведзена у выніку скарачэння сектара эканомікі сельскай гаспадаркі і аддзела эканомікі жывёлагадоўлі Інстытута эканомікі Акадэміі навук БССР са штатам 18 адзінак, аддзела эканомікі і арганізацыі вытворчасці Беларускага навукова-даследчага інстытута меліярацыі і воднай гаспадаркі Міністэрства меліярацыі БССР са штатам 8 адзінак. За перыяд сваёй дзейнасці інстытут неаднаразова рэарганізоўваўся. Так, у адпаведнасці з загадам Дзяржаграпрама БССР ад 02.03.1988 г. № 91 Беларускі навукова-даследчы інстытут эканомікі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці (БелНДІЭАСГ) пераўтвораны ў Беларускі навукова-даследчы інстытут эканамічных праблем аграпрамысловага комплексу (БелНДІЭП АПК).
Загадам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 11.04.1994 г. № 62 Беларускі навукова-даследчы інстытут эканамічных праблем аграпрамысловага комплексу (БелНДІЭП АПК) ліквідаваны. Яго правапераемнікам стаў Беларускі навукова-даследчы інстытут эканомікі і інфармацыі аграпрамысловага комплексу (БелНДІЭІ АПК). Інстытут створаны шляхам зліцця трох НДІ: БелНДПІ АСК, Інстытута інфармацыі і БелНДІЭП АПК.
Загадам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 22.06.1999 г. № 160 Беларускі навукова-даследчы інстытут эканомікі і інфармацыі аграпрамысловага комплексу (БелНДІЭІ АПК) перайменаваны ў Беларускі навукова-даследчы інстытут аграрнай эканомікі (БелНДІАЭ).
У працэсе перарэгістрацыі Беларускі навукова-даследчы інстытут аграрнай эканомікі перайменаваны ў Навукова-даследчую рэспубліканскую ўстанову «БелНДІ аграрнай эканомікі» (загад Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 24.10.2000 г. № 347).
У 2003 г. Навукова-даследчая рэспубліканская ўстанова “БелНДІ аграрнай эканомікі” перайменавана ў Дзяржаўную навуковую ўстанову “Інстытут аграрнай эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” (загад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 18.03.2003 г. № 20).
Дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут аграрнай эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” у сувязі з рэарганізацыяй у 2005 г. пераўтворана ў Цэнтр аграрнай эканомікі Дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут эканомікі НАН Беларусі" (пастанова Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 07.07.2005 г. № 57).
Адасобленае структурнае падраздзяленне Цэнтр аграрнай эканомікі ДНУ "Інстытут эканомікі НАН Беларусі" пастановай Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 22.05.2008 г. № 252 перададзена ў Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Беларускі навуковы інстытут укаранення новых формаў гаспадарання ў АПК”, якое з 01.07.2008 г. перайменавана ў Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства “Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.
Праграмы, у распрацоўцы якіх інстытут прымаў удзел
Рэспубліканская народна-гаспадарчая праграма “Інтэнсіфікацыя” на 1986–1990 гг. распрацавана ў мэтах выканання пастановы ЦК Кампартыі Беларусі і Савета Міністраў БССР ад 28.09.1984 г. № 348.
Харчовая праграма Беларускай ССР на перыяд да 1990 г. Зацверджана пастановай пленума ЦК Кампартыі Беларусі 02.12.1982 г.
Рэспубліканская комплексная праграма ”Зерне” на 1991–1995 гг. Зацверджана пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР 27.03.1991 г. № 114.
Праграма “Бялок” на перыяд да 2002 г. Зацверджана пастановай калегіі Мінсельгасхарча Рэспублікі Беларусь ад 08.04.1998 г. № 25.
Рэспубліканская праграма развіцця комплексаў па вытворчасці свініны на 1996–2000 гг. Адобрана пастановай Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь 16.08.1996 г. № 546.
Рэспубліканская праграма па павышэнні эфектыўнасці вытворчасці ялавічыны на комплексах па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы магутнасцю 5–10 тыс. галоў адкорму ў год на 1998–2000 гг. Адобрана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 24.12.1997 г. № 1716.
Рэспубліканская праграма максімальнага самазабеспячэння рэспублікі харчаваннем за кошт пашырэння вытворчасці, забеспячэння захаванасці і павышэння якасці перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі. Адобрана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.05.1993 г. № 353.
Праграма экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі Рэспублікі Беларусь на 1993–1995 гг. і да 2000 г. зацверджана на пасяджэнні вучонага савета БелНДІЭІ, прадстаўлена ў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
Дзяржаўная праграма па пераадоленні ў Рэспубліцы Беларусь наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 1993–1995 гг. і на перыяд да 2000 г. Адобрана Прэзідыумам Савета Міністраў БССР 28.07.1992 г.
Рэспубліканская комплексная праграма “Лён” на 1998–2003 гг. Зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 02.11.1998 г. № 1670.
Рэспубліканская праграма развіцця перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу на 2003–2004 гг. Адобрана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 27.09.2002 г. № 1336.
Праграма пераходу аграпрамысловага комплексу Беларускай ССР на рынкавыя адносіны. Адобрана калегіяй Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па сельскай гаспадарцы і харчаванні 25.10.1990 г.
Дзяржаўная праграма адраджэння беларускай вёскі. Адобрана Саветам калгасаў Рэспублікі Беларусь 31.09.1991 г.
Дзяржаўная праграма рэфармавання АПК Рэспублікі Беларусь. Адобрана калегіяй Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь 06.08.1996 г.
Праграма станаўлення і развіцця сялянскіх і фермерскіх гаспадарак у Рэспубліцы Беларусь. Адобрана секцыяй эканомікі і інфарматыкі аддзялення механізацыі, энергетыкі і эканомікі ААН Рэспублікі Беларусь (пратакол ад 06.11.1992 г. № 3).
Праграма развіцця і падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак грамадзян на 2006–2010 гады. Распрацавана ў 2005 г. у мэтах выканання даручэння Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (пратакол пасяджэння Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25.10.2005 г. № 8).
Праграма ўмацавання вытворчага патэнцыялу і тэхнічнага пераўзбраення сельскай гаспадаркі на перыяд 1998–2005 гг. Адобрана пастановай калегіі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (пратакол ад 21.05.1998 г. № 24).
Праграма харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Адобрана на калегіі Міністэрства эканомікі 29.12.1998 г., калегіі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання 11.01.1999 г.
Рэспубліканская праграма павышэння эфектыўнасці аграпрамысловага комплексу на 2000–2005 гг. Адобрана Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь (пастанова ад 08.02. 2000 г. № 170).
Праграма ўдасканалення аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь на 2001–2005 гг. Адобрана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 14.05.2001 г. № 256.
Дзяржаўная праграма адраджэння і развіцця вёскі на 2005–2010 гг. Зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 25.03.2005 г. № 150.
Дзяржаўная праграма ўстойлівага развіцця вёскі на 2011–2015 гады. Зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 01.08.2011 г. № 342.
Дзяржаўная праграма развіцця аграрнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь на 2016–2020 гады. Зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 11.03.2016 г. № 196.
Дзяржаўная праграма “Аграрны бізнес" на 2021–2025 гады. Зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 01.02.2021 г. № 59.
Канцэпцыя аграрнай рэформы Рэспублікі Беларусь (1994 г.).
Канцэпцыя сацыяльна-эканамічнага развіцця АПК Рэспублікі Беларусь (1995 г.).
Канцэпцыя і праграма харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь (1998 г.).
Канцэпцыя знешнегандлёвай дзейнасці аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь (2000 г.).
Канцэпцыя нацыянальнай харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь (2004 г.).
Канцэпцыя развіцця арганічнай сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (2015 г.).
Канцэпцыя развіцця нацыянальнай галіны тэхналогій і прадуктаў здаровага харчавання на аснове кластарнай арганізацыі Рэспублікі Беларусь
(2016 г.).
Дактрына нацыянальнай харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь да 2030 г. Зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 15.12.2017 г. № 962.
Намеснікі дырэктара па навуковай рабоце
Сярмяжка Аляксей Міхайлавіч |
кандыдат сельскагаспадарчых навук |
з 16.01.1957 па 15.05.1957 г. |
Сазыкіна Клаўдзія Васільеўна |
кандыдат сельскагаспадарчых навук |
з 17.05.1957 па 23.11.1960 г. |
Гулейчык Канстанцін Аўгусцінавіч |
кандыдат сельскагаспадарчых навук |
25.11.1960 па 27.04.1964 г. |
Залеўскі Леанід Данілавіч |
кандыдат эканамічных навук |
з 28.04.1964 па 03.10.1968 г. |
Крастоўскі Віктар Рыгоравіч |
кандыдат эканамічных навук |
з 04.10.1968 па 18.08.1969 г. |
Яфіменка Андрэй Міхайлавіч |
кандыдат эканамічных навук |
з 15.05.1970 па 28.06.1977 г. |
Лыч Генадзь Міхайлавіч |
чл.-кар. АН БССР, доктар эканамічных навук |
з 13.12.1977 па 31.12.1981 г. |
Зінкевіч Генадзь Вітальевіч |
кандыдат эканамічных навук |
з 15.05.1970 па 28.02.1991 г. |
Развецкі Валянцін Сямёнавіч |
кандыдат эканамічных навук |
з 16.02.1988 па 30.06.1994 г. |
Шпак Аляксандр Пятровіч |
доктар эканамічных навук |
з 17.06.1994 па 01.12.2012 г. |
Сідаровіч Вадзім Андрэевіч |
кандыдат сельскагаспадарчых навук |
з 01.07.1994 па 20.04.1998 г. |
Дайнека Аляксей Яўгенавіч |
доктар эканамічных навук |
з 24.04.1998 па 21.03.2000 г. |
Бельскі Валерый Іванавіч |
кандыдат эканамічных навук |
з 25.04.2002 па 01.12.2008 г. |
Кірэенка Наталля Уладзіміраўна |
доктар эканамічных навук |
з 25.01.2017 па 31.12.2019 г. |
Сайганаў Анатоль Сямёнавіч |
доктар эканамічных навук |
з 22.03.2005 па 14.07.2020 г. |
Гусакоў Гардзей Уладзіміравіч |
кандыдат эканамічных навук |
з 10.03.2020 па 16.07.2021 г. |
Растаргуеў Пётр Уладзіслававіч |
кандыдат эканамічных навук |
з 15.06.2020 г. па цяпер. час. |
Кандраценка Святлана Аляксандраўна |
доктар эканамічных навук |
з 28.03.2022 г. па цяпер. час. |
Вучоныя сакратары
Лысы Павел Яўціхіевіч |
|
з 23.01.1957 па 16.04.1961 г. |
Чашынскі Іван Данілавіч |
кандыдат сельскагаспадарчых навук |
з 17.04.1961 па 20.05.1962 г. |
Алмазаў Мікалай Васільевіч |
|
з 25.06.1962 па 17.09.1975 г. |
Сянько Віталь Дзмітрыевіч |
кандыдат эканамічных навук |
з 18.09.1975 па 28.02.1986 г. і з 01.02.1993 па 30.06.1994 г. |
Суманаў Міхаіл Яфімавіч |
кандыдат эканамічных навук |
з 21.03.1986 па 01.02.1993 г. |
Салаўцоў Мікалай Іванавіч |
кандыдат эканамічных навук |
з 10.06.1994 па 13.05.2020 г. |
Запрудская Таццяна Анатольеўна |
кандыдат эканамічных навук |
з 14.05.2020 г. па цяпер. час. |