Аддзел праводзіць навуковыя даследаванні механізмаў, заканамернасцяў і прынцыпаў падаткаабкладання, дзяржаўнай падтрымкі і страхавання, цэнаўтварэння, фінансава-крэдытнага, інвестыцыйнага і інавацыйнага развіцця ў мэтах забеспячэння ўстойлівага развіцця АПК і фарміравання спрыяльных умоў для пражывання ў сельскай мясцовасці.
Загадчыкі – д. э. н., прафесар А. П. Шпак (2019 г. – жнівень 2022 г.);
к. э. н., дацэнт І. А. Казакевіч (2015–2018 гг.);
к. э. н., дацэнт Ю. М. Селюкоў (2006–2015 гг.);
д. э. н., прафесар А. П. Шпак (2003–2005 гг.);
д. э. н., прафесар І. П. Вараб'ёў (1998–2002 гг.);
к. э. н. Т. А. Крыловіч (1993–1998 гг.)
2011–2022 гг.
У склад аддзела ўваходзілі сектары: фінансаў, цэнаўтварэння, інвестыцый і інавацый.
Важнейшыя напрамкі навуковых даследаванняў: распрацоўка комплексных рэкамендацый па ўдасканаленні фінансава-крэдытнага, цэнавага, інвестыцыйнага механізму развіцця аграпрамысловай вытворчасці.
Найбольш важныя распрацоўкі аддзела:
– Рэкамендацыі па лібералізацыі цэнавага механізму ў АПК з улікам сусветнага вопыту;
– Рэкамендацыі па павышэнні эфектыўнасці дзяржаўнага эканамічнага рэгулявання і стымулявання сельскай гаспадаркі;
– Метадычныя рэкамендацыі па рэалізацыі важнейшых прыярытэтаў інвесціравання аграпрамысловага комплексу;
– Методыка фінансавага забеспячэння развіцця высокатэхналагічных вытворчасцяў у АПК Беларусі;
– Методыка вызначэння вартаснай велічыні матэрыяльна-тэхнічнай базы аграпрамысловага комплексу (на ўзроўні канкрэтнага гаспадарчага суб'екта);
– Рэкамендацыі па ўдасканаленні механізму доўгатэрміновага крэдытавання сельскагаспадарчых арганізацый з улікам сусветнага вопыту;
– Метадычныя рэкамендацыі па павышэнні эфектыўнасці інвеставання аб'ектаў у АПК;
– Механізм забеспячэння збалансаванасці цэн на прадукцыю сельскагаспадарчых, перапрацоўчых і гандлёвых арганізацый;
– Метадычныя рэкамендацыі па класіфікацыі дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з патрабаваннямі СГА для падрыхтоўкі перамоўнай пазіцыі па далучэнні Беларусі да яе;
– Метадычныя рэкамендацыі па ўдасканаленні механізму аказання ўнутранай падтрымкі сельскай гаспадарцы Рэспублікі Беларусь ва ўмовах міжнароднай эканамічнай інтэграцыі;
– Рэкамендацыі па стымуляванні развіцця дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў інвестыцыйнай сферы АПК Рэспублікі Беларусь з улікам сусветнага вопыту;
– Метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні эфектыўнага механізму страхавання ў сельскай гаспадарцы ва ўмовах міжнароднай эканамічнай інтэграцыі;
– Праект Канцэпцыі развіцця аграстрахавання Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2025 года.
2005–2011 гг.
У склад аддзела ўваходзілі сектары: інвестыцый і ўліку затрат, кааперацыі і інтэграцыі, планавання, кіравання, фінансаў і крэдыту, цэнаўтварэння.
Важнейшыя напрамкі навуковых даследаванняў: распрацоўка механізмаў эфектыўнага рэгулявання аграпрамысловай вытворчасці з дапамогай эканамічных метадаў.
Найбольш значныя распрацоўкі аддзела:
– Метадычныя рэкамендацыі па прыцягненні дадатковых інвестыцый у аграпрамысловую вытворчасць (на прыкладзе асобных галін і прадпрыемстваў);
– Метадычныя рэкамендацыі па аптымізацыі аб'ёмаў і крыніц інвеставання АПК у разрэзе галін;
– Удасканаленне класіфікацыі рахункаў бухгалтарскага ўліку ў сельскай гаспадарцы;
– Метадычныя рэкамендацыі па зніжэнні сабекошту вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі і прывядзенні матэрыяльных і працоўных выдаткаў да нарматыўнага ўзроўню;
– Кіраванне персаналам ў сельскагаспадарчых арганізацыях: тэорыя і практыка;
– Тэорыя і метадалогія кіравання выдаткамі ў сельскагаспадарчых арганізацыях Беларусі.
1993–2005 гг.
У склад аддзела ўваходзілі сектары: кааперацыі і інтэграцыі АПК, цэнаўтварэння, кіравання, фінансавай і падатковай палітыкі, бухгалтарскага ўліку, інвеставання і выкарыстання капіталу.
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў: распрацоўка новых механізмаў кааперацыі і інтэграцыі суб'ектаў гаспадарання, прапаноў па ўдасканаленні ўзаемаадносін сельскагаспадарчых прадпрыемстваў з бюджэтнай сістэмай, іх падаткаабкладанню, цэнаўтварэнні, фарміраванні і эфектыўным выкарыстанні капіталу.
Загадчыкі – к. э. н. В. С. Развецкі (1988–1994 гг.);
д. э. н., прафесар Г. М. Лыч (1985–1988 гг.)
У склад аддзела ўваходзілі сектары: размяшчэння, спецыялізацыі, прагназавання і комплексных праграм (загадчык – к. э. н. З. М. Ільіна); міжгаспадарчага кааперавання, падсобных і асабістых гаспадарак (загадчык – к. э. н. В. Ц. Сямашка); капітальных укладанняў і матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў у АПК (загадчык – д. э. н. Я. М. Блянкман); эканамічных праблем кормавытворчасці і жывёлагадоўлі (загадчык – к. э. н. А. П. Святагор); сістэм вядзення сельскай гаспадаркі (загадчык – к. э. н. П. В. Лешчылоўскі).
Напрамкі навуковых даследаванняў: распрацоўка прапаноў па ўдасканаленні размяшчэння і паглыбленні спецыялізацыі і кааперацыі ў аграрнай сферы, прагнозу развіцця сельскай гаспадаркі і аграпрамысловага комплексу ў цэлым, развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, павышэнні эфектыўнасці выкарыстання капітальных укладанняў і асноўных вытворчых фондаў для развіцця інтэнсіўнай кормавытворчасці ў жывёлагадоўлі.
Загадчык –- к. э. н. Г. В. Зінкевіч (1981–1991 гг.)
У склад аддзела ўваходзілі сектары: планавання (загадчык – к. э. н. В. Ф. Бандарчук); нарматываў у АПК (загадчык – к. э. н. Г. В. Зінкевіч); рэнтабельнасці, цэнаўтварэння, фінансавання і крэдытавання ў АПК (загадчык – к. э. н. А. С. Булкін); міжгаліновых эканамічных адносін (загадчык – к. э. н. А. С. Мышалава).
Важнейшыя напрамкі навуковых даследаванняў: распрацоўка базавай мадэлі і сістэмы матэматычнага забеспячэння аўтаматызацыі і аптымізацыі планаў размяшчэння вытворчасці ўнутры гаспадарак і вытворчых сельскагаспадарчых аб'яднанняў, прапаноў па ўдасканаленні міжгаліновых эканамічных адносін, умоў размяшчэння сельскагаспадарчай прадукцыі.
Загадчыкі – д. э. н., прафесар Г. М. Лыч (1979–1985 гг.),
к. э. н. В. У. Яфрэменка (1977–1979 гг.)
У склад аддзела ўваходзілі сектары: эканамічнай эфектыўнасці вытворчасці фондаў і капітальных укладанняў (загадчык – д.э. н. Я. М. Блянкман); эканомікі саўгаснага кіравання (загадчык – к. э. н. В. У. Яфрэменка); эканамічных праблем індустрыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці (загадчык – к. э. н. І. У. Мірачыцкая); аператыўнага кіравання сельскагаспадарчых прадпрыемстваў (загадчык – к. с.-г. н. А. А. Матох); сістэм вядзення сельскай гаспадаркі (загадчык – к. э. н. П. В. Лешчылоўскі).
Асноўныя напрамкі даследаванняў: распрацоўка прапаноў па фарміраванні высокаінтэнсіўнай кормавытворчасці і жывёлагадоўлі ва ўмовах індустрыялізацыі, эфектыўнаму размеркаванні капітальных укладанняў і асноўных фондаў, удасканаленні сістэм вядзення сельскай гаспадаркі БССР.
Загадчык – к. э. н. М. І. Гарачка (1970–1976 гг.)
Найважнейшыя напрамкі даследаванняў: распрацоўка арганізацыйных прынцыпаў стварэння і эканамічнага рэгулявання ў вытворчых сельскагаспадарчых аб'яднаннях і ўзаемаадносін у іх, удасканаленне сістэмы закупачных цэн і выраўноўвання ўмоў у калгасах і саўгасах.
Загадчык – к. с.-г. н. Б. М. Розенблюм (1962–1969 гг.)
Напрамкі даследаванняў: распрацоўка прапаноў па занальнай і міжраённай спецыялізацыі сельскай гаспадаркі.