Сектар кіравання і лічбавізацыі
Загадчык сектара —
Гарбатоўская Аксана Мікалаеўна,
кандыдат эканамічных навук, дацэнт.
Тэл.: +375 17 379 63 99
У 1971 г.у аддзеле навуковай арганізацыі працы створана падраздзяленне, якое праводзіць даследаванні ў галіне кіравання сельскагаспадарчай вытворчасцю на аснове выпрацоўкі практычных рэкамендацый па паляпшэнні стылю і метадаў работы, па павышэнні якасці кіраўніцкай дзейнасці.
Кіраўнікі сектара:
1971–1976 гг. Віктар Аўрамавіч Жарыкаў, к. э. н.;
1976–1978 гг. Іван Конанавіч Церашкоў, к. э. н.;
1978–1994 гг.; 1997–1999 гг. Аляксандр Іванавіч Крупіч, к. э. н.;
1994–1997 гг.; 2000–2002 гг. Наталля Васільеўна Яфрэменка, к. э. н., дацэнт;
1999–2000 гг.; 200–2004 гг. Анатоль Уладзіміравіч Прахоцкі, к. э. н.;
2004–2005 гг. Юрый Аляксандравіч Статкевіч;
2005–2008 гг. Таісія Рыгораўна Піскунова, к. э. н., дацэнт;
2009–2010 гг. Сяргей Аляксандравіч Скарапанаў
2011-2013 гг. Сяргей Аляксандравіч Чавусаў;
2016–2022 гг. Анатоль Пятровіч Такун, к. э. н., дацэнт;
2022 г. – ц. ч. Аксана Мікалаеўна Гарбатоўская, к. э. н., дацэнт.
1. Навука
1.1. Напрамкі даследаванняў:
Абгрунтаванне і распрацоўка навукова-практычных рэкамендацый па павышэнні эфектыўнасці сістэмы кіравання ў сельскагаспадарчых арганізацыях у рамках удасканалення механізму галіновага і карпаратыўнага кіравання ў кантэксце ўстойлівага развіцця АПК і выпрацоўка адаптыўных алгарытмаў укаранення лічбавых тэхналогій.
Маніторынг ключавых індыкатараў росту эфектыўнасці кіраўніцкіх рашэнняў у арганізацыях АПК, у тым ліку функцыянавання тэрытарыяльных органаў галіновага кіравання ў Рэспубліцы Беларусь.
Даследаванне метадычных падыходаў вызначэння эканамічнай эфектыўнасці сістэмы кіравання ў АПК і асобных яе элементаў.
Распрацоўка мер па мінімізацыі рызык сельскагаспадарчых арганізацый на аснове іх ідэнтыфікацыі, ацэнкі і кіравання ў дзейнасці сельскагаспадарчых арганізацый.
Распрацоўка эканоміка-матэматычных мадэляў аптымізацыі вытворча-камерцыйнай дзейнасці сельскагаспадарчых арганізацый.
Даследаванне сучасных падыходаў да эфектыўнага кіравання лічбавай трансфармацыяй аграрнай вытворчасці.
Арганізацыйна-эканамічнае і матэматычнае забеспячэнне Прымянення лічбавых двайнікоў ў паляводстве.
1.2. НДР у рамках дадатковых даследаванняў
Грант:
2023 г., БРФФД-РНФ Φ23PH-017 "Матэматычныя мадэлі і камп'ютарныя тэхналогіі каляндарнага планавання вытворчасці і энергетыкі ва ўмовах эканамічнай нявызначанасці»
1.3. Асноўныя распрацоўкі і публікацыі:
2. ПРАКТЫКА:
2.1. Базы дадзеных, нарматыўна-прававыя дакументы, з якімі працуе сектар:
1. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь.
2. Статыстычныя службы краін СНД, ЕАЭС і іншых замежных краін.
3. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
4. Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2035 года.
5. Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021–2025 гады.
6. Дзяржаўная праграма “Аграрны бізнес” на 2021–2025 гады.
7. Дзяржаўная праграма “Лічбавае развіццё Беларусі” на 2021–2025 гады.
8. Нарматыўна-прававыя акты па пытаннях удасканалення дзяржаўнага і галіновага кіравання на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях.
2.2. Рэальны сектар эканомікі і навукі, дзе ўкаранёны даследаванні
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, УА "Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія", УА "Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт", УА "Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт", ЗАТ "Вялікія Славені" Шклоўскага раёна, СВК "Фядорскі" Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, ПСУП "Дукора-Агра" Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, ААТ "Ляхавіцкі кансервавы завод".
3. КАР'ЕРА
3.1. Абаронены дысертацыйныя працы
А. У. Прахоцкі – тэма дысертацыйнай працы "Рацыяналізацыя сістэмы кіравання сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі на аснове менеджменту", 2002 г.
А. П. Такун – тэма дысертацыйнай працы "Арганізацыйна-эканамічныя асновы развіцця лізінгавых адносін у АПК Рэспублікі Беларусь", 2003 г.
А. М. Гарбатоўская – тэма дысертацыйнай працы "Удасканаленне механізму тэрытарыяльнай дыферэнцыяцыі сельскагаспадарчай вытворчасці Рэспублікі Беларусь ва ўмовах развіцця рэгіянальнай інтэграцыі", 2019 г.
А. А. Яфрэмаў – тэма дысертацыйнай працы "Фарміраванне і выкарыстанне машынна-трактарнага парку сельскагаспадарчых арганізацый на аснове двухузроўневага комплексу мадэляў аптымізацыі”, 2019 г.
Л. М. Паўлавіч – тэма дысертацыйнай працы "Фарміраванне сістэмы кіравання рызыкамі ў сельскагаспадарчых арганізацыях Рэспублікі Беларусь"