
Загадчык сектара –
Чабатуль Віталь Уладзіміравіч,
кандыдат эканамічных навук, дацэнт.
Тэл.: +375 17 352 10 29
1. НАВУКА
1.1. Напрамкі даследаванняў
Абгрунтаванне прыярытэтных напрамкаў інвестыцыйнага забеспячэння ўстойлівага функцыянавання аграпрамысловага комплексу на аснове інавацыйнага развіцця.
Даследаванне крыніц, формаў і метадаў фінансавання інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці ў АПК.
Аналіз эфектыўнасці інвестыцыйна-інавацыйнай дзейнасці ў аграхарчовай сферы.
Удасканаленне механізму рэгулявання і стымулявання інвестыцыйных працэсаў у аграпрамысловай вытворчасці.
Даследаванне інвестыцыйнай прывабнасці аграрнага сектара і выпрацоўка мер па яе павышэнні.
1.2. НДР у рамках дадатковых даследаванняў
Міжнародны ўзровень:
– навукова-даследчая работа для афіцыйнага выкарыстання Еўразійскім эканамічным саюзам «Праблемы канкурэнцыі на рынках харчавання Еўразійскага эканамічнага саюза. Вывучэнне рызыкі ўзнікнення рынкавай ўлады ў асобных сектарах аграпрамысловага комплексу ў выніку цыфравізацыі і выхаду найбуйнейшых шматнацыянальных карпарацый на рынкі тавараў для сельскай гаспадаркі ў Еўразійскім эканамічным саюзе» (2020–2021 гг.)
Рэспубліканскі ўзровень:
– навукова-даследчая работа па гасдагаворнай тэматыцы «Распрацаваць кансалідаваны бізнес-план развіцця сельскагаспадарчых прадпрыемстваў СУП "АграМАЗ" і філіяла ТАА "Завод аўтамабільных прычэпаў і кузаваў "МАЗ-Купава" "Купава-Агра" на 2017–2021 гг.» (2017 г.);
– навукова-даследчая работа па гасдагаворнай тэматыцы «Распрацаваць навукова-абгрунтаваную сістэму эфектыўнай канкурэнтаздольнай вытворчасці прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі ў Камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве "Беразавец" Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці на 2020-2028 гады» (2019–2020 гг.);
– навукова-даследчая работа для афіцыйнага выкарыстання Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі «Распрацаваць метадычныя рэкамендацыі па вызначэнні крытэрыяў аднясення харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны да тавараў з высокай дабаўленай вартасцю» (2021–2022 гг.);
– навукова-даследчая работа па гасдагаворнай тэматыцы «Распрацаваць метадалагічныя падыходы па абгрунтаванні стратэгіі развіцця і выпрацоўцы напрамкаў эфектыўнага функцыянавання УП «Палімір-Агра» на 2022–2026 гг.» (2022–2023 гг.)
1.3. Асноўныя распрацоўкі і публікацыі
2. ПРАКТЫКА
2.1. Базы дадзеных, нарматыўна-прававыя дакументы, з якімі працуе сектар.
- Дзяржаўны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь;
- Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь;
- Дэпартамент статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі;
- Статыстычныя ведамствы замежных краін, галоўным чынам краін ЕАЭС;
- Статыстычная служба Еўрапейскага саюза (Еўрастат);
- Глабальны рэйтынг інавацый (Global Innovation Index, GII);
- Індэкс лёгкасці вядзення бізнесу «Doing Business» і інш.
2.2. Рэальны сектар эканомікі і навукі, дзе ўкаранёны даследаванні
ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЎТАМАЗ»; ТАА «Завод аўтамабільных прычэпаў і кузаваў «МАЗ-Купава» «Купава-Агра»; Рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства па забеспячэнні нафтапрадуктамі «Беларуснафта-Брэстаблнафтапрадукт»; Унітарнае прадпрыемства «Палімір-Агра» Полацкага раёна Віцебскай вобласці; Унітарнае прадпрыемства «Дружбінец» Сенненскага раёна Віцебскай вобласці; ЗАТ «Горы» Горацкага раёна Магілёўскай вобласці; Беларускі дзяржаўны канцэрн харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам» і інш.
Таксама вынікі даследаванняў выкарыстоўваюцца ва ўстановах адукацыі: УА «Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт»; УА «Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія».
Акрамя таго, супрацоўнікі сектара рэгулярна прымаюць удзел у падрыхтоўцы разліковых, аналітычных і метадалагічных матэрыялаў для НАН Беларусі і органаў дзяржаўнага кіравання. Сярод найбольш значных сучасных вынікаў даследаванняў для рэальнага сектара эканомікі можна адзначыць:
- аналіз фондаўзброенасці і фондааддачы ў сельскай гаспадарцы Рэспублікі Беларусь;
- прапановы па крытэрах конкурснага адбору інвестыцыйных праектаў будаўніцтва малочна-таварных ферм і свінакомплексаў;
- прапановы па павышэнні эфектыўнасці інвестыцыйна-інавацыйнай палітыкі ў аграрнай галіне;
- прапановы па ўдасканаленні амартызацыйнай палітыкі;
- ацэнка магчымасці прыцягнення інвестараў для рэалізацыі праектаў па будаўніцтве біягазавых комплексаў для ўласных патрэб сельскагаспадарчых арганізацый Рэспублікі Беларусь;
- прапановы аб існуючых небяспеках і пагрозах нацыянальнай бяспекі ў навукова-тэхналагічнай сферы;
- аналітычныя матэрыялы аб адзіным парадку субсідзіравання вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі.
2.3. Камандзіроўкі
Сельскагаспадарчыя арганізацыі і арганізацыі апрацоўчай прамысловасці, Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія і інш.
3. КАР'ЕРА
3.1. Абаронены дысертацыйныя працы (1990–2023 гг.)
Шпак Аляксандр Пятровіч
Тэма доктарскай дысертацыі «Рэгуляванне інвестыцыйнай дзейнасці ў сістэме АПК Беларусі» (навуковы кансультант – д. э. н. У. Р. Гусакоў);
Шымчук Яўген Пятровіч
Тэма кандыдацкай дысертацыі «Сацыяльна-эканамічнае абгрунтаванне прыярытэтных напрамкаў капітальных укладанняў у сельскую гаспадарку (на прыкладзе калгасаў і саўгасаў Брэсцкай вобласці)» (навуковы кіраўнік – д. э. н. Я. М. Блянкман);
Рабыка Ірына Мікалаеўна
Тэма кандыдацкай дысертацыі «Эфектыўнасць капітальных укладанняў у гаспадарках з горшымі прыродна-эканамічнымі ўмовамі (на прыкладзе калгасаў Магілёўскай вобласці)» (навуковы кіраўнік – д. э. н. Я. М. Блянкман);
Сянько Таццяна Іванаўна
Тэма кандыдацкай дысертацыі «Сацыяльна-эканамічнае абгрунтаванне рэзерваў патаннення жыллёвага будаўніцтва на сяле (на прыкладзе Беларускай ССР)» (навуковы кіраўнік – д. э. н. Я. М. Блянкман);
Дадалка Васіль Аляксандравіч
Тэма кандыдацкай дысертацыі «Арганізацыйна-эканамічныя прынцыпы фарміравання матэрыяльна-тэхнічнай базы ва ўмовах пераходу да рынку» (навуковы кіраўнік – д. э. н. Я. М. Блянкман);
Залеская Ларыса Яўгенаўна
Тэма кандыдацкай дысертацыі «Абгрунтаванне напрамкаў капітальных укладанняў з улікам рацыянальнага выкарыстання працоўных рэсурсаў (на прыкладзе калгасаў Віцебскай і Магілёўскай абласцей)» (навуковы кіраўнік – д. э. н. Я. М. Блянкман);
Шыпінскі Аляксандр Георгіевіч
Тэма кандыдацкай дысертацыі «Павышэнне эфектыўнасці капітальных укладанняў у рэканструкцыю і тэхнічнае пераўзбраенне жывёлагадоўчых ферм (на прыкладзе калгасаў і саўгасаў Рэспублікі Беларусь)» (навуковы кіраўнік – д. э. н. Я. М. Блянкман);
Самасюк Уладзімір Георгіевіч
Тэма кандыдацкай дысертацыі «Арганізацыйна-эканамічны механізм удасканалення інвестыцыйна-будаўнічай дзейнасці ў аграрным комплексе Рэспублікі Беларусь» (навуковы кіраўнік – д. э. н. А. П. Шпак);
Рахатка Казімір Уладзіслававіч
Тэма кандыдацкай дысертацыі «Рэгуляванне аграрных адносін ва ўмовах трансфармацыйнай эканомікі Рэспублікі Беларусь» (навуковы кіраўнік – д. э. н. А. П. Шпак);
Глінскі Міхаіл Афанасьевіч
Тэма кандыдацкай дысертацыі «Інвеставанне сельскага жыллёвага будаўніцтва ва ўмовах пераходнай эканомікі Рэспублікі Беларусь» (навуковы кіраўнік – д. э. н. А. П. Шпак);
Чабатуль Віталь Уладзіміравіч
Тэма кандыдацкай дысертацыі «Павышэнне эфектыўнасці выкарыстання грузавога аўтамабільнага транспарту на прадпрыемствах АПК Беларусі» (навуковы кіраўнік – д. э. н. А. П. Шпак);
Андрушчанка Ганна Юр'еўна
Тэма кандыдацкай дысертацыі «Удасканаленне механізму імпартазамяшчэння ў АПК Рэспублікі Беларусь» (навуковы кіраўнік – д. э. н. А. П. Шпак);
Русаковіч Аляксандр Мікалаевіч
Тэма кандыдацкай дысертацыі «Фарміраванне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы сельскай гаспадаркі Беларусі» (навуковы кіраўнік – д. э. н. А. П. Шпак).
3.2. Курсы павышэння кваліфікацыі
У 2014–2023 гг. супрацоўнікі сектара павышалі сваю кваліфікацыю на курсах:
«Тэхналогіі эфектыўнага кіравання падраздзяленнем» на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (2019 г.);
«Філасофія навукі. Метадалогія навуковага даследавання» на базе Дзяржаўнага прадпрыемства «Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі» (2021 г.).
ГІСТОРЫЯ
Капітальныя ўкладанні і іх размеркаванне, інвестыцыі, інвестыцыйная і інвестыцыйна-інавацыйная дзейнасць былі і застаюцца адной з цэнтральных праблем навуковых даследаванняў Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі практычна з моманту яго заснавання.
1964–1969 гг.
|
аддзел эфектыўнасці капітальных укладанняў
|

Загадчык аддзела –
К.А. Гулейчык, к.с.-г.н.
|
распрацаваны:
нарматывы асноўных і абаротных фондаў для калгасаў і саўгасаў БССР;
методыка размеркавання капітальных укладанняў паміж гаспадаркамі з розным узроўнем вытворчасці;
прапановы па павышэнні эфектыўнасці ўкладанняў у сельскае будаўніцтва;
вызначэнне рэзерваў паляпшэння выкарыстання сельскагаспадарчай тэхнікі і паскарэння акупнасці капітальных укладанняў у жывёлагадоўлю і абагульненне перадавога вопыту па выкарыстанні асушаных тарфянікаў
|
1970–1981 гг.
|
аддзел (сектар) зямлі і фондаў
|

Загадчык сектара –
Я.М. Блянкман, к.э.н.
(з 1978 г. – д.э.н.)
|
распрацаваны і абгрунтаваны:
рэкамендацыі па структуры і павышэнні эфектыўнасці выкарыстання асноўных фондаў і капітальных укладанняў для калгасаў і саўгасаў рэспублікі;
сістэма навукова абгрунтаваных нарматываў капітальных укладанняў і вытворчых асноўных фондаў па галінах жывёлагадоўлі і раслінаводства і па найважнейшых тыпах спецыялізацыі;
методыкі і метадычныя рэкамендацыі па размеркаванні матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў і капітальных укладанняў;
методыка і метадычныя рэкамендацыі па міжабласным і міжраённым размеркаванні капітальных укладанняў;
праграма капітальнага будаўніцтва ў гаспадарках Кобрынскага раёна;
рэкамендацыі па развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці на аснове спецыялізацыі, канцэнтрацыі і міжгаспадарчай кааперацыі ў Быхаўскім і Лунінецкім раёнах;
прапановы па ўдасканаленні і ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы сельскай гаспадаркі;
метадычныя асновы стварэння падсістэмы «Упраўленне капітальнымі ўкладаннямі і капітальным будаўніцтвам» АСК-сельгас. і інш.
|
1981–1985 гг.
|
сектар эфектыўнасці асноўных вытворчых фондаў і капітальных укладанняў
|
распрацаваны і абгрунтаваны:
методыка абгрунтавання нарматыўных выдаткаў матэрыяльных рэсурсаў, а таксама прагноз на доўгатэрміновую перспектыву з прапановамі па зніжэнні матэрыялаёмістасці прадукцыі на аснове абгрунтавання фактараў, якія фарміруюць яе ўзровень і структуру;
нарматывы вытворчых асноўных фондаў сельскагаспадарчага прызначэння на 1 га пасяўной плошчы, 1 галаву жывёлы і птушкі, 1 т і 1 руб. прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі;
зводны нарматыў удзельных капітальных укладанняў на прырост вытворчасці прадукцыі па галіне «Сельская гаспадарка» па БССР;
методыка планавання капітальных укладанняў і фарміравання асноўных фондаў невытворчай сферы вёскі;
мэтавая комплексная праграма «Матэрыялаёмістасць» у тэрытарыяльным разрэзе (па абласцях) і інш.
|
1986–1990 гг.
|
сектар капітальных укладанняў і матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў
|
распрацаваны і абгрунтаваны:
праграма рэканструкцыі і пераўзбраення прадпрыемстваў і арганізацый Дзяржаграпрама БССР з ужываннем ЭВМ (з выкарыстаннем для абгрунтавання аб'ёмаў жыллёвага будаўніцтва дыферэнцыраванага падыходу, які ўлічвае забяспечанасць працоўнымі рэсурсамі);
рэкамендацыі па павышэнні эфектыўнасці выкарыстання асноўных вытворчых фондаў у сістэме аграпрамысловага комплексу;
методыка аналізу эфектыўнасці выкарыстання вытворчых асноўных фондаў у сельскай гаспадарцы і аграпрамысловым комплексе;
методыка фактарнага аналізу эфектыўнасці капітальных укладанняў у сістэме аграпрамысловага комплексу;
распрацавана комплексная праграма капітальнага будаўніцтва ў калгасах і дзяржгасах Бярозаўскага РАЙПО Брэсцкай вобласці на XIII пяцігодку і інш.
|
1991–1994 гг.
|
сектар інвестыцыйнай палітыкі
|

Загадчык сектара –
А.П. Шпак, к.э.н.
(с 1999 г. – д.э.н.)
|
распрацаваны і абгрунтаваны:
прапановы па рэгуляванні інвестыцыйнай дзейнасці ў калгасах і саўгасах;
рацыянальная міжгаліновая структура рэсурсаў у аграпрамысловым комплексе па рэспубліцы і абласцях;
методыка ацэнкі маёмасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў у рынкавых умовах;
механізм ажыццяўлення жорсткай эканоміі рэсурсаў і выдаткаў і механізм па ўзмацненні інвестыцыйнай дзейнасці ў АПК, матэрыяльнай збалансаванасці развіцця галіны;
прапановы па фарміраванні і выкарыстанні асноўных фондаў у аграрных вытворчых структурах ва ўмовах адрозненняў ва ўласнасці і гаспадаранні;
метадычнае палажэнне па арганізацыі і ажыццяўленні вытворчай дзейнасці пунктаў пракату тэхнічных сродкаў;
рацыянальныя памеры асноўных вытворчых і невытворчых фондаў фермерскіх гаспадарак вытворчага напрамку і інш.
|
1995–2005 гг.
|
сектар інвеставання і выкарыстання капіталу
|
распрацаваны і абгрунтаваны:
прапановы па эфектыўным функцыянаванні рынку сродкаў вытворчасці і інвестыцый, стымуляванні інвестыцыйнай дзейнасці;
эканамічны механізм рэгулявання інвестыцыйнага забеспячэння АПК, комплекснага стымулявання інвестыцый і рэгулявання інвестыцыйных працэсаў у АПК;
напрамкі ўдасканалення эканамічнага механізму ўдасканалення інвестыцыйнай дзейнасці ў АПК;
прапановы па павышэнні эфектыўнасці інвестыцый у будаўніцтва і рэканструкцыю жывёлагадоўчых комплексаў і іншых вытворчых аб'ектаў у сельскай гаспадарцы;
прапановы па рэалізацыі важнейшых прыярытэтаў інвеставання аграпрамысловай вытворчасці;
методыка ацэнкі эфектыўнасці інвестыцыйных праектаў у аграрным сектары;
механізм стымулявання інвестыцый у жыллёвае будаўніцтва на сяле;
рэкамендацыі па фарміраванні інвестыцыйных рэсурсаў для абнаўлення вытворча-тэхнічнага патэнцыялу сельскагаспадарчых прадпрыемстваў;
прапановы (комплекс мер) па ўдасканаленні сістэмы інвеставання вытворчай і сацыяльнай інфраструктуры сельскай гаспадаркі і інш.
|
2006–2010 гг.
|
сектар эфектыўнасці інвестыцый
|

Загадчык сектара –
Ю.М. Селюкоў, к.э.н.
|
распрацаваны і абгрунтаваны:
метадычныя падыходы па ацэнцы фактараў, якія фарміруюць сабекошт сельскагаспадарчай прадукцыі ў рынкавых умовах;
важнейшыя механізмы прыцягнення інвестыцый у АПК за кошт развіцця ўласнага вытворчага патэнцыялу і інвестыцыйнай арыентацыі пазыковых і прыцягваемых сродкаў;
методыка аператыўнага аналізу бягучых выдаткаў у сувязі з канчатковымі вынікамі гаспадарання;
нарматыўная патрэба ў абаротных сродках і асноўных вытворчых фондах для вытворчасці асноўных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі;
нарматывы матэрыяльна-грашовых выдаткаў для вытворчасці асноўных відаў таварнай прадукцыі раслінаводства;
нарматыўныя ўзроўні расходу матэрыяльна-грашовых выдаткаў і сабекошту па асноўных відах таварнай прадукцыі (збожжа, бульба, рапс і малако), якія забяспечваюць пры дасягненні ўсталяванай прадуктыўнасці рэнтабельнае вядзенне вытворчасці;
напрамкі ўдасканалення метадалогіі ўліку з мэтай набліжэння яго нормаў да агульнасусветнай практыкі;
метадалагічныя прапановы па арганізацыі кіраўніцкага ўліку ў аграрным сектары нацыянальнай эканомікі;
метадалагічныя прапановы па ўдасканаленні дакументазвароту і справаздачнасці ў сельскай гаспадарцы ў рынкавых умовах і інш.
|
2011–2014 гг.
|
сектар інвестыцый і інавацый
|
распрацаваны і абгрунтаваны:
аб'ёмы неабходных інвестыцый у асноўны капітал сельгасарганізацый, мерапрыемствы і алгарытм рэалізацыі прыярытэтаў інвеставання АПК;
сістэма мер, якія абумоўліваюць паляпшэнне інвестыцыйнага клімату ў мэтах прыцягнення айчынных і замежных інвестыцый у аграпрамысловую вытворчасць;
метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні інвестыцыйных рэсурсаў сельскагаспадарчых арганізацый для забеспячэння інавацыйнага развіцця (комплекснай мадэрнізацыі);
перспектыўныя напрамкі фарміравання, развіцця і фінансавання (уключаючы яго разліковыя аб'ёмы) узнаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы аграрнага сектара эканомікі з улікам існуючага ўзроўню яе выкарыстання;
метадычная схема эфектыўнага рэгулявання інвестыцыйнай дзейнасці ў аграрнай сферы рэспублікі;
асноўныя напрамкі ўдасканалення кіравання інвестыцыямі ў АПК Беларусі;
алгарытм эканамічнай ацэнкі інвестыцыйных праектаў з рознымі тэрмінамі рэалізацыі ў сельскагаспадарчых арганізацыях;
методыка комплекснай эканамічнай ацэнкі альтэрнатыўных варыянтаў інвестыцыйных праектаў з мэтай прыняцця абгрунтаванага інвестыцыйнага рашэння па сукупнасці аналізуемых паказчыкаў (крытэрыяў) і інш.
|
2014 г. – по н.в.
|
сектар інвестыцый і інавацый
|

Загадчык сектара –
В.У. Чабатуль, к.э.н.
|
распрацаваны і абгрунтаваны:
эканамічны механізм рэгулявання інвестыцыйнай дзейнасці ў АПК;
методыка экспрэс-ацэнкі эфектыўнасці інвеставання сельскагаспадарчых арганізацый;
метадычныя рэкамендацыі па стымуляванні развіцця дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў інвестыцыйнай сферы АПК Рэспублікі Беларусь з улікам сусветнага вопыту;
метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні аптымальнай структуры вытворчых фондаў аграрных таваравытворцаў з улікам іх спецыялізацыі на аснове сусветнага вопыту;
прапановы па ўдасканаленні амартызацыйнай палітыкі аграрных таваравытворцаў, а таксама па выкарыстанні ў сельскай гаспадарцы механізму праектнага фінансавання;
методыка ацэнкі інвестыцыйнай прывабнасці сельскай гаспадаркі ў разрэзе адміністрацыйных раёнаў Рэспублікі Беларусь у галіне;
тэарэтыка-метадалагічная мадэль ўстойлівага інавацыйнага развіцця аграпрамысловага комплексу і яго інвестыцыйнага забеспячэння;
канцэпцыя інвестыцыйнага забеспячэння ўстойлівага функцыянавання аграпрамысловага комплексу ва ўмовах інавацыйнага развіцця;
механізм кіравання рызыкамі інвестыцыйна-інавацыйнай дзейнасці ў АПК;
мадэль функцыянавання аграрнай інавацыйнай інфраструктуры;
методыка ацэнкі інвестыцыйна-інавацыйнага патэнцыялу аграпрамысловай вытворчасці;
метадычныя прапановы па ўдасканаленні інвестыцыйна-інавацыйнай дзейнасці і павышэнні яе эфектыўнасці ў АПК;
тэарэтыка-метадалагічнае абгрунтаванне выкарыстання ў АПК Беларусі сучасных форм і крыніц інвестыцыйнага забеспячэння інавацыйнага развіцця (венчурнага інвеставання, краўдынвестынга);
канцэптуальная схема інвестыцыйна-інавацыйнага функцыянавання аграхарчовай сферы;
прапановы па актывізацыі інвестыцыйна-інавацыйнай дзейнасці ў аграхарчовай сферы;
асноўныя напрамкі ўдасканалення інвестыцыйна-інавацыйнага менеджменту ў сістэме праектнага і праектна-мэтавага метадаў арганізацыі і эфектыўнага функцыянавання аграпрамысловага комплексу;
асноўныя напрамкі ўдасканалення назапашвання асноўнага капіталу ў аграрнай галіне (у разрэзе макраэканамічных напрамкаў і макраэканамічных мер) у кантэксце адпаведных напрамкаў павышэння эфектыўнасці выкарыстання асноўнага капіталу;
асноўныя напрамкі актывізацыі інвестыцыйнай дзейнасці ў аграхарчовай сферы ў кантэксце імпартазамяшчэння, а таксама адпаведныя ім інструменты;
навуковыя прапановы па вызначэнні крыніц і метадаў прыярытэтнага інвеставання інавацыйнага развіцця аграпрамысловай вытворчасці і інш.
|