Сектар эканомікі галін

   

   Загадчык сектара –    

   Гарбатоўскі Аляксандр Віктаравіч.

   кандыдат эканамічных навук,

   Тэл.: +375 17 355 54 01

 

 

 

 

 

1. НАВУКА

1.1. Напрамкі навуковых даследаванняў:

Даследаванне тэарэтычных і метадалагічных аспектаў павышэння эфектыўнасці функцыянавання АПК на інавацыйнай аснове (заданне 1.04, 2011-2015 гг.);

Навуковыя асновы, фактары і ўмовы павышэння эканамічнай эфектыўнасці раслінаводства, жывёлагадоўлі і перапрацоўкі сельскагаспадарчай сыравіны (заданне 1.11, 2016-2018 гг.);

Фарміраванне шматузроўневай сістэмы крытэрыяў і індыкатараў эфектыўнага функцыянавання галін АПК на аснове прагназавання развіцця іх вытворчага патэнцыялу (заданне 1.23, 2019-2020 гг.);

Распрацоўка сістэмы стратэгічнага планавання збалансаванага развіцця галін аграпрамысловага комплексу на аснове фарміравання эфектыўных мадэлей узаемадзеяння сельскай гаспадаркі, апрацоўчай прамысловасці і сферы гандлю (заданне 7.2.3, 2021-2023 гг.);

Распрацоўка сістэмы навуковых рэкамендацый і мер па павышэнні эфектыўнасці функцыянавання галін аграпрамысловага комплексу з улікам удасканалення спецыялізацыі, размяшчэння і структуры вытворчасці, укаранення інавацый, развіцця сістэмы аграсэрвісу, забеспячэння нарматыўнай акупнасці матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў. (заданне 1.2, 2011-2013 гг.);

Распрацаваць сістэму навуковых рэкамендацый і мер устойлівага развіцця галін аграпрамысловага комплексу ва ўмовах інавацыйнага развіцця і мадэрнізацыі прадпрыемстваў (заданне 1.11, 2014-2015 гг.)

Распрацоўка сістэмы навуковых рэкамендацый і мер устойлівага развіцця галін аграпрамысловага комплексу ва ўмовах фарміравання адзінага рынку ЕАЭС (заданне 1.4, 2016-2018 гг.);

Распрацоўка навукова-практычных рэкамендацый па павышэнні эфектыўнасці прадуктовых падкомплексаў АПК Рэспублікі Беларусь (заданне 1.10, 2019-2020 гг.);

Распрацоўка комплексу навукова-практычных рэкамендацый па эфектыўным забеспячэнні харчовай бяспекі і канкурэнтаздольнасці прадукцыі АПК на аснове інструментаў галіновага і бізнес планавання, кіравання якасцю, аптымізацыі знешнегандлёвых адносін. (заданне 1.13, 2021-2023 гг.);

1.2. НДР у рамках дадатковых даследаванняў:

Навукова-метадычныя рэкамендацыі па распрацоўцы збалансаваных праграм развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці арганізацый АПК;

Рэкамендацыі па павышэнні эфектыўнасці галін сельскай гаспадаркі на аснове ўдасканалення іх спецыялізацыі і размяшчэння;

Метадычныя падыходы і рэкамендацыі па эфектыўным функцыянаванні рынкаў сельскагаспадарчай прадукцыі;

Развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці на аснове інавацыйных рашэнняў у рэалізацыі задач харчовай бяспекі;

Маніторынг параметраў функцыянавання галін сельскай гаспадаркі на розных узроўнях (рэспубліка, вобласць, раён);

Бізнес-планы інавацыйных праектаў для сельскагаспадарчых арганізацый і прамысловых прадпрыемстваў, якія маюць сельскагаспадарчыя філіялы;

Бізнес-план фінансавага аздараўлення і эфектыўнага развіцця сельскагаспадарчых арганізацый;

Метадычныя падыходы і змест прагнозу развіцця сельскагаспадарчых арганізацый, аналіз і планаванне іх вытворча-гаспадарчай дзейнасці;

Рэкамендацыі і меры па павышэнні эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці сельскагаспадарчай вытворчасці на аснове ўдасканалення спецыялізацыі, канцэнтрацыі і ўліку рэгіянальных асаблівасцей;

Прапановы па ўдасканаленні механізма падвядзення вынікаў рэспубліканскіх спаборніцтваў на ўборцы збожжавых і нарыхтоўцы кармоў;

Перспектыўныя напрамкі выкарыстання нематэрыяльных актываў у прадпрыемствах харчовай прамысловасці;

Напрамкі развіцця і меры па павышэнні эфектыўнасці сыравінных зон;

Фарміраванне сістэмы кіравання рызыкамі ў сельскагаспадарчых арганізацыях Рэспублікі Беларусь;

Распрацоўка вытворча-збытавай стратэгіі, напрамкаў фарміравання і развіцця эфектыўнай спецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, абгрунтаванне вытворчай праграмы прадпрыемства для розных сцэнарыяў развіцця.

1.3. Асноўныя распрацоўкі і публікацыі

 

2. ПРАКТЫКА

2.1. Базы даных, нарматыўна-прававыя дакументы, з якімі працуе сектар:

– афіцыйныя сайты:

Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь;

Міністэрствы сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь;

Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь;

Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ФАО);

Еўразійскай эканамічнай камісіі.

– законы Рэспублікі Беларусь і іншыя нарматыўна-прававыя акты, якія рэгулююць дзейнасць у аграхарчовай сферы і інш.

2.2. Рэальны сектар эканомікі і навукі, дзе ўкаранёны даследаванні:

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь; Талачынскі райвыканкам; РВУП «Вусце» НАН Беларусі»; РУП "Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт", РУП "Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт" ДВА "Бела-руснафта"; КСУП "Русь-Агра"; Дадатковы офіс № 203 Аршанскай рэгіянальнай дырэкцыі, № 200 па Віцебскай вобласці ААТ "БПС-Ашчадбанк"; ААТ "Бярэзінскі"; ЗАТ "Вялікія Славені"; КСУП "Русь-Агра"; ААТ "Тышкавічы-Агра"; ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Агракамбінат «Мачулішчы»; ААТ "Вішнёўка-2010"; ААТ «АФПК «Жлобінскі мясакамбінат»; СВК "Снітава-Агра"; УП "П-З Карпекі"; ААТ "Полацкі малочны камбінат"; ПСУП "Дукора-Агра"; РУП "НПЦ НАН Беларусі па жывёлагадоўлі"; УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт; УА "Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт"; УА "Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія"; НДЦ "Веснік навукі".

 

3. КАР'ЕРА

3.1. Абаронены дысертацыйныя працы

Святагор Аркадзь Пятровіч

Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Эканамічная эфектыўнасць і перспектывы развіцця вытворчасці цукровых буракоў у Беларусі», 1964 г.

Сінельнікаў Міхаіл Уладзіміравіч

Тэма кандыдацкай дысертацыі: "Абгрунтаванне структуры вытворчасці ў аграпрамысловых аб'яднаннях сыравінных зон спіртавых заводаў Беларускай ССР", 1976 г.

Сцепаненка Рыгор Рыгоравіч

Тэма кандыдацкай дысертацыі: "Эканамічнае абгрунтаванне развіцця кармавой базы ў гаспадарках, якія спецыялізуюцца па вытворчасці ялавічыны (на прыкладзе БССР)", 1987 г.

Сідунова Галіна Уладзіміраўна

Тэма кандыдацкай дысертацыі: "Арганізацыйна-эканамічныя рэзервы павышэння забяспечанасці Рэспублікі Беларусь збожжам уласнай вытворчасці (на прыкладзе Віцебскай вобласці)", 1997 г.

Гарбатоўская Аксана Мікалаеўна

Тэма кандыдацкай дысертацыі: "Механізм удасканалення тэрытарыяльнай дыферэнцыяцыі сельскагаспадарчай вытворчасці Рэспублікі Беларусь ва ўмовах развіцця рэгіянальнай інтэграцыі", 2019 г.

Доўнар Людміла Іосіфаўна

Тэма кандыдацкай дысертацыі: "Развіццё і эфектыўнае функцыянаванне рынку цукру Рэспублікі Беларусь", 2020 г.

Косава Ангеліна Леанідаўна

Тэма кандыдацкай дысертацыі: "Механізм удасканалення лагістычнай сістэмы ў АПК Беларусі ва ўмовах рэгіянальнай гандлёва-эканамічнай інтэграцыі", 2021 г.

Гарбатоўскі Аляксандр Віктаравіч

Тэма кандыдацкай дысертацыі: "Эканамічная эфектыўнасць інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі ў сучасных умовах гаспадарання (на прыкладзе сельскагаспадарчых арганізацый Рэспублікі Беларусь)", 2022 г.

Ліцвінчук Ганна Анатольеўна

Тэма кандыдацкай дысертацыі: "Метадычны інструментарый ацэнкі канкурэнтаздольнасці рэгіёнаў ва ўмовах устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь", 2022 г.

Паўловіч Людміла Міхайлаўна

Тэма кандыдацкай дысертацыі: "Фарміраванне сістэмы кіравання рызыкамі ў сельскагаспадарчых арганізацыях Рэспублікі Беларусь", 2023 г.

3.2. Дысертацыйныя даследаванні, над якімі ажыццяўлялася і праводзіцца цяпер работа ў сектары

Тэма дысертацыйнага даследавання: «Арганізацыйна-эканамічны механізм развіцця агародніцтва абароненага грунту» (Шварацкі Валерый Віктаравіч, з 2004 г. – па цяперашні час; кіраўнік: Гануш Генадзь Іосіфавіч, член-кар. НАН Беларусі, дакт. экан. навук , праф.)

Тэма дысертацыйнага даследавання: "Фарміраванне эфектыўнага механізму прасоўвання сельскагаспадарчых тавараў на ўнутраны і знешні рынкі на аснове маркетынгавага падыходу" (Міцкевіч Святлана Міхайлаўна, з 2015 г. – па цяперашні час; кіраўнік: Кірэенка Наталля Уладзіміраўна, дакт. экан. навук, праф.)

Тэма дысертацыйнага даследавання: "Павышэнне эфектыўнасці выкарыстання нематэрыяльных актываў на прадпрыемствах малакаперапрацоўчай прамысловасці" (Труханенка Юлія Сяргееўна, з 2015 г. – па цяперашні час; кіраўнік: Піліпук Андрэй Уладзіміравіч, член-кар. НАН Беларусі, дакт. экан. навук, праф.)

Тэма дысертацыйнага даследавання: "Удасканаленне арганізацыйна-эканамічнага механізму ўстойлівага развіцця кармавой базы сельскагаспадарчых арганізацый" (Лобан Андрэй Генадзевіч, з 2021 г. – па цяперашні час; кіраўнік: Гарбатоўская Аксана Мікалаеўна, канд. экан. навук, дацэнт)