Патэнцыял БРЖ
Навукова-тэхнічнае апісанне праекта. Праект рэалізуецца для распаўсюджвання распрацаваных алгарытмаў вызначэння і колькаснай ацэнкі рэзерваў росту прадуктыўнасці БРЖ з улікам кошту рэсурсаў, генетычнага патэнцыялу жывёл і аптымальнага рацыёну кармлення. Прадстаўлены на базе праграмна-аналітычнага комплексу (ПАК) з мабільнай версіяй.
Прамысловая жывёлагадоўля выступае асноўнай крыніцай аграрнай прадукцыі, аб'ёмы якой дазваляюць задавальняць не толькі ўнутраныя патрэбы ў рамках гарантавання харчовай бяспекі, але і фарміруюць істотны экспартны патэнцыял у жывёлагадоўлі. Вызначэнне рэзерваў росту малочнай жывёлагадоўлі выступае адным з найважнейшых фактараў павелічэння вытворчасці і рэалізацыі малака. Разам з тым праблемнымі пытаннямі застаюцца незбалансаванасць рацыёнаў, перарасход кармоў, няўстойлівасць вытворчасці аптымальных аб'ёмаў кармоў, поўнае выкарыстанне генетычнага патэнцыялу прадуктыўнасці жывёл. У выніку ў сельскагаспадарчых арганізацыях галіна жывёлагадоўлі з'яўляецца эканамічна высокавыдатковай. Рост яе эфектыўнасці – неабходная ўмова далейшага паспяховага развіцця сельскай гаспадаркі. Немалаважную ролю таксама адыгрывае ўкараненне ў вытворчыя працэсы інавацыйных рашэнняў, накіраваных на скарачэнне ўдзельных вытворчых затрат, падтрыманне адпаведнага ўзроўню якасці прадукцыі, зніжэнне экалагічнай нагрузкі ў рамках гаспадарчай дзейнасці.
У сувязі з гэтым намі распрацаваны алгарытм вызначэння і колькаснай ацэнкі рэзерваў росту прадуктыўнасці БРЖ, абгрунтаваны зыходзячы з кошту рэсурсаў, генетычнага патэнцыялу, аптымальных рацыёнаў кармлення жывёл, якія прадстаўлены на базе ПАК з мабільнай версіяй.
Апрабацыя. Асновы распрацоўкі алгарытму “Патэнцыял БРЖ” былі закладзены больш за 10 гадоў таму вучонымі Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі на стыку жывёлагадоўлі, аграрнай эканомікі і аналізу гаспадарчай дзейнасці (Такун А. П., Клімавец А. Р., Такун С. П. Эканамічны разлік у малочнай жывёлагадоўлі: метадычны практыкум. – Мінск: Ін-т сістэм. даслед. у АПК НАН Беларусі, 2011. – 28 с.). У выданні выкладзены асноўныя падыходы да вызначэння і эканамічнай ацэнкі рэзерваў росту прадуктыўнасці БРЖ у разрэзе наступных напрамкаў: узровень кармлення, якасць кармоў, збалансаванасць рацыёну, догляд за жывёламі.
Прадстаўлены падыход праходзіць пастаянную апрабацыю на практыцы і выкарыстоўваецца пры аптымізацыі развіцця малочнай жывёлагадоўлі ў цэлым шэрагу сельскагаспадарчых арганізацый, у тым ліку: КСУП “Русь-Агра” (Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць), КСУП “Бярозавец” (Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць), УП “Палімір-агра” (Полацкі раён, Віцебская вобласць) і інш.
Перавагі. У адрозненне ад існуючых на рынку аналагаў, ПАК “Патэнцыял БРЖ” арыентаваны на патэнцыяльную прадуктыўнасць жывёл, дазваляе колькасна ацаніць рэзервы павышэння прадуктыўнасці, вызначыць яе эканамічна абгрунтаваны ўзровень, можа выкарыстоўвацца як самастойная праграма або інтэгравацца ў іншыя лічбавыя рашэнні па кіраванні статкам. Дазваляе карыстальнікам правільна вызначаць прыярытэты пры стратэгічным і тактычным планаванні развіцця галіны жывёлагадоўлі, а таксама аператыўна ўстараняць дысбалансы ў кармленні жывёл для дасягнення максімальнага эканамічнага эфекту (прыбытку) пры вытворчасці малака.
Такім чынам, ПАК дазваляе вырашыць наступныя задачы:
- Вызначыць рэзервы росту прадуктыўнасці малочнага статка БРЖ;
- Аптымізаваць і збалансаваць рацыёны кармлення па групах жывёл;
- Праводзіць разлік, улік страт і рэзерваў, выкліканых дысбалансам;
- Знізіць нагрузку на заатэхнікаў;
- Кантраляваць выдатак кармоў з улікам эканамічнай ацэнкі;
- Планаваць вытворчасць і запатрабаванне ў кармах;
- Павысіць эфектыўнасць жывёлагадоўлі.
У дадзены момант вынікі алгарытмаў (рэзервы), рацыёны кармлення прадстаўлены праз распрацаваную мабільную праграму «Мабільная ферма» (інтэгравана як асобны блок).
Рысунак 1 – Звесткі аб арганізацыі і жывёлагадоўчых аб'ектах
Рысунак 2 – Звесткі пра жывёл
Рысунак 3 – Дадзеныя па рэзервах вытворчасці малака ў Аграфірме “Стары Палац”
Рысунак 4 – Дадзеныя па рэзервах вытворчасці малака ў Бялыніцкім СВК “Калгас” Радзіма”
Рысунак 5 – Дадзеныя па кармах, нормах і рацыёнах кармлення