Загадчык – к.э.н., дацэнт М. А. Бычкоў (2011–2018 гг.)
У склад аддзела ўваходзілі сектары: кіравання (загадчык – С. А. Скарапанаў), малых формаў гаспадарання (загадчык – А. В. Казакевіч); кааперацыі і інтэграцыі (загадчык – д.э.н., прафесар М. І. Запольскі); зямельных адносін (загадчык – В. Н. Гердзій); прыватызацыі (загадчык – к.э.н., дацэнт М. А. Бычкоў).
Важнейшыя напрамкі даследаванняў:
– даследаванні заканамернасцяў, прынцыпаў і асаблівасцяў развіцця арганізацыйна-эканамічных структур АПК, сістэм кіравання ў сельскагаспадарчых і іншых арганізацыях розных арганізацыйна-прававых формаў, тэарэтыка-метадалагічных асноў дзяржаўнага рэгулявання зямельна-маёмасных адносін, інстытуцыйных пераўтварэнняў, развіцця кааперацыі, эфектыўнага функцыянавання інтэграваных структур, рэарганізацыі стратных, неплацежаздольных арганізацый АПК;
– распрацоўка сістэмы навуковых рэкамендацый па ўдасканаленні арганізацыйна-эканамічных, маёмасных і зямельных адносін, кааперацыі і інтэграцыі, развіцця сучасных формаў аграрнага бізнесу і механізмаў эфектыўнага іх функцыянавання.
Найбольш значныя распрацоўкі аддзела:
– метадычныя рэкамендацыі па ўдасканаленні сістэмы кіравання і эканамічных узаемаадносін удзельнікаў інтэграваных фарміраванняў рэгіянальнага АПК;
– метадычныя рэкамендацыі па рэгуляванні маёмасных адносін у працэсе рынкавых пераўтварэнняў аграпрамысловага комплексу;
– метадычныя рэкамендацыі па рэгуляванні арэндных адносін у сферы буйнога і малога аграбізнесу;
– рэкамендацыі па стварэнні інтэграванага фарміравання ў складзе холдынгу "Агракамбінат “Мачулішчы”";
– метадычныя рэкамендацыі па развіцці эканамічнага абароту зямель у сферы буйнога і малога бізнесу;
– метадычныя рэкамендацыі па стварэнні і дзейнасці сельскагаспадарчых і спажывецкіх кааператываў.