Сектар працоўных і сацыяльных адносін
Загадчык сектара –
Пашкевіч Вольга Аляксандраўна,
кандыдат эканамічных навук, дацэнт
Тэл.: +375 17 255-51-27, +375 17 278-70-76
1.НАВУКА
1.1. Напрамкі даследаванняў
Распрацоўка комплексу арганізацыйна-эканамічных мерапрыемстваў па павышэнні прадукцыйнасці і матывацыі працы; распрацоўка навукова-практычных рэкамендацый па ўдасканаленні арганізацыі аграрнай працы ва ўмовах тэхніка-тэхналагічнага пераабсталявання прадпрыемстваў.
Маніторынг і комплексная ацэнка якасці кадравага патэнцыялу АПК; навуковае забеспячэнне падрыхтоўкі спецыялістаў для АПК; абгрунтаванне тэарэтыка-метадалагічных падыходаў і навукова-практычных мер (механізмаў, мадэляў, алгарытмаў, прапаноў) па ўмацаванні і павышэнні працоўнага патэнцыялу АПК, удасканаленню тэарэтычных асноў эканомікі працы, тэорыі працоўнага кошту.
Даследаванне ўстойлівага развіцця сельскай тэрыторыі, сучаснай сацыяльнай, інжынернай і транспартнай інфраструктуры, якая забяспечвае дзяржаўныя сацыяльныя стандарты якасці жыцця, якія ствараюць камфортныя ўмовы для жыццядзейнасці і пражывання грамадзян у сельскай мясцовасці.
1.2. НДП у рамках дадатковых даследаванняў
Міжнародны ўзровень:
Праект міжнароднай тэхічнай дапамогі ТCP/BYE/3703/C2 «Падтрымка ацэнкі палітыкі развіцця сельскіх раёнаў і сельскіх супольнасцей» Рамачнай праграмы супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і ФАО на 2017–2020 гг. па прыярытэце 3. Устойлівая сельская гаспадарка і развіццё сельскіх рэгіёнаў (2019–2020 гг.)
Рэспубліканскі ўзровень:
Навукова-даследчая работа «Правядзенне кадравай дыягностыкі і выяўленне патэнцыйна залішняй (недастатковай) колькасці персаналу ААТ «Белсолад» па дагаворы № 8 ад 30.08.2022 г.
Навукова-даследчая работа «Распрацоўка навуковых падыходаў і стратэгічнага плана развіцця эфектыўнай спецыялізацыі, яго арганізацыйна-эканамічнага забеспячэння ў філіяле «Клясціцы-Агра» ААТ «Полацкі малочны камбінат» Расонскага раёна» па дагаворы № 01 ад 30.03.2022 г.
Навукова-даследчая работа «Распрацаваць навукова абгрунтаваную сістэму эфектыўнай канкурэнтаздольнай вытворчасці прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі ў Камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве "Бярозавец" Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці на 2020–2028 гады» па дагаворы № 5 ад 21.10.2019 г.
Навукова-даследчая работа «Навуковыя падыходы па распрацоўцы стратэгіі развіцця і павышэння канкурэнтаздольнасці галін раслінаводства і жывёлагадоўлі ў КСКП «Русь-Агра» на 2020–2028 гг.» па дагаворы № 6/608 ад 21.10.2019 г.
Навукова-даследчая работа «Распрацаваць і рэалізаваць праграму структурных змен у СВК «Моладава», уключаючы змяненні сацыяльна-працоўных і маёмасных адносін» па дагаворы № 21 ад 1 лістапада 2016 г., заключаны з унітарным прадпрыемствам «Моладава-Агра».
Навукова-даследчая работа«Эканамічнае абгрунтаванне і навуковае суправаджэнне праекта стварэння холдынга «Агракамбінат «Скідзельскі» па дагаворы № 68 ад 20 мая 2010 г., заключаны з ААТ «Гроднахлебапрадукт».
Гранты:
Навукова-даследчая работа «Станаўленне рынку аграрнай працы ва ўмовах тэхніка-тэхналагічнай мадэрнізацыі і сацыяльна-эканамічнай інтэграцыі» па дагаворы з БРФФД № Г18У-002 ад 30 мая 2018 г. (№ ДР 20181680).
Навукова-даследчая работа «Тэарэтычныя асновы праграмна-мэтавага метаду развіцця сельскіх тэрыторый Рэспублікі Беларусь» па дагаворы з БРФФД № Г21-062 ад 1 ліпеня 2021 г. (№ ДР 20213445).
1.3. Асноўныя распрацоўкі і публікацыі
2.ПРАКТЫКА
2.1. Базы даных, нарматыўна-прававыя дакументы, з якімі працуе сектар
- Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь.
- Статыстычныя службы краін СНД, ЕАЭС і іншых замежных краін.
- Статыстычная база Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый FAOSTAT.
- Статыстычная база Міжнароднай арганізацыі працы (ILOSTAT).
- Статыстычныя базы рэгіёнаў па працы і занятасці.
- Дадзеныя гадавых справаздач сельскагаспадарчых арганізацый.
2.2. Рэальны сектар эканомікі і ўстановы адукацыі, дзе ўкаранёны даследаванні
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, упраўленні па працы і сацыяльнай абароне раёнаў, абласныя і раённыя выканаўчыя камітэты і камітэты (упраўленні) па сельскай гаспадарцы і харчаванні і інш.
ААТ «Белсолад», СУП «Палімір-Агра», Расонскі раённы выканаўчы камітэт, ААТ «Горацкая райаграпрамтэхніка», ААТ «Бярэзінскі», ЗАТ «Вялікія Славені», ААТ «Атор», СВК «Калгас ім. Суворава», СВК «Моладава», УП «Моладава-Агра» і інш.
УА «Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія», УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт», ДУА «Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі», Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў АПК УА «БДАТУ».
2.3. Камандзіроўкі
Абласныя і раённыя выканаўчыя камітэты, вну аграрнага профілю, сельскагаспадарчыя арганізацыі і арганізацыі апрацоўчай прамысловасці і інш.
3. ДАСЯГНЕННІ СЕКТАРА
3.1. Абароненыя дысертацыі
Ходас А.К. – тэма кандыдацкай дысертацыі «Рынак аграрнай працы і механізм кіравання занятасцю», 2004 г.
Пашкевіч В.А. – тэма кандыдацкай дысертацыі «Фарміраванне эфектыўнай сістэмы кіравання персаналам у сельскагаспадарчых арганізацыях (на прыкладзе Брэсцкай вобласці)», 2009 г.
Лёўкіна В.А. – тэма кандыдацкай дысертацыі «Павышэнне эфектыўнасці арганізацыйна-эканамічнага механізму кіравання працоўнымі рэсурсамі ў сельскагаспадарчых арганізацыях (на прыкладзе Магілёўскай вобласці)», 2018 г.
3.2. Узнагароды
В. А. Пашкевіч – стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2013 г. (распараджэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2012 г. № 265рп «Аб прызначэнні стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2013 г.»).
М. М. Антоненка – падзяка Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за шматгадовую плённую навуковую дзейнасць па распрацоўцы і ўкараненні навуковых рэкамендацый і прапаноў па павышэнні прадукцыйнасці працы ў сельскагаспадарчай галіне (загад НАН Беларусі 26.09.2016 г. № 181-к).
Аўтарскі калектыў сектара працоўных і сацыяльных адносін у складзе загадчыка сектара, к.э.н., дацэнта Вольгі Аляксандраўны Пашкевіч, вядучага навуковага супрацоўніка, к.э.н., дацэнта Міхаіла Мікалаевіча Антоненкі, вядучага навуковага супрацоўніка, к.э.н., дацэнтай Вікторыі Алегаўны Лёўкіна ўзнагароджаны ганаровымі дыпломамі прэміі Федэрацыі прафсаюзаў у галіне працы 2023 г. за навуковыя распрацоўкі па стымуляванні занятасці працоўных рэсурсаў, росту матывацыі аграрнай працы ва ўмовах тэхніка-тэхналагічнага перааснашчэння, удасканаленні сацыяльнай інфраструктуры вёскі.
Навуковыя дасягненні аўтарскага калектыву былі адзначаны таксама граматамі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі 2023 г.
3.3. Стажыроўкі, удзел у праектах
2014–2015 гг. – стажыроўка ва Універсітэце Карла Лінея, школа тэхналогій, дэпартамент інфармацыйных сістэм, г. Векхё, Швецыя.
2015 г. – Праект «Умацаванне нацыянальнага патэнцыялу ў сферы прасоўвання жаночага прадпрымальніцтва ў сельскай мясцовасці на аснове вывучэння замежнага вопыту» пры падтрымцы ЮНЕСКА(№ 7290115044 BYE).
2015 г. – Міжнародная акадэмія бізнесу пры падтрымцы Міністрэрства гандлю, г. Пекін, Кітай. Курс для краін, якія развіваюцца «Кіраванне камерцыйнымі прадпрыемствамі».
2016 г. – Курс CISAP «Менеджмент праектаў і кіраванне, накіраванае на вынік», Нацыянальная школа адміністрацыі, г. Парыж, Францыя.
2017 г. – Міжнародны навучальны курс «Садзейнічанне ўстойліваму развіццю сельскай гаспадаркі і сельскіх тэрыторый: палітыка, планаванне, інавацыі», Кібуц Шфаім, Ізраіль.
2018 г. – Міжнародны семінар «Вопыт Кітая – сацыяльная сістэма і дзяржаўная палітыка», г. Ціндао, правінцыя Шаньдунь, Кітайская Народная Рэспубліка.
2019 г. – 6-ы Навучальны курс і Семінар высокага ўзроўню па распаўсюджванні канцэпцыі Праграмы агракультурнай спадчыны сусветнага значэння(GIAHS), ФАО, Міністэрства сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў КНР, Кітайская Народная Рэспубліка.
2019 г. – Штогадовыя кароткатэрміновыя міжнародныя адукацыйныя курсы «Садзейнічанне росту даходаў і харчовай бяспекі з дапамогай дыверсіфікаваных метадаў вядзення сельскай гаспадаркі з выкарыстаннем інтэграваных сістэм і падыходаў, заснаваных на ўдзеле», Тайландскае агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва, г. Чыангмай, Тайланд.
3.4. Павышэнне кваліфікацыі
Курсы па вывучэнні англійскай мовы на базе ДП «Інстытут сістэмных даследванняў у АПК НАН Беларусі» (2020–2012 гг., 2021г., 2022 г.).
Адукацыйная праграма падрыхтоўкі да здачы міжнароднага экзамену IELTS на базе Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта (2017–2018 гг.).
Навучальны семінар па гендэрных адносінах у жывёлагадоўлі, Рэгіянальнае аддзяленне ФАО па Еўропе і Цэнтральнай Азіі, г. Будапешт, Венгрыя (2019 г.).
Рэгіянальны семінар па інтэграваным развіцці сельскіх супольнасцяў, Рэгіянальнае аддзяленне ФАО па Еўропе і Цэнтральнай Азіі, г. Будапешт, Венгрыя (2019 г.).
Другі Рэгіянальны семінар па інтэграваным развіцці сельскіх супольнасцяў, Рэгіянальнае аддзяленне ФАО па Еўропе і Цэнтральнай Азіі, г. Будапешт, Венгрыя (2022 г.).