Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства " Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства " Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»

Сектар харчовых рынкаў

Сектар харчовых рынкаў

   

   Заведующий сектором –

   Гусакова Ирина Владимировна,

   кандидат экономических наук.

   Тел.: +375 17 215 22 07

 

1. НАВУКА

1.1. Напрамкі даследаванняў:

– маніторынг нацыянальнай і рэгіянальнай харчовай бяспекі;

– распрацоўка тэарэтычных і метадалагічных асноў арганізацыйна-эканамічнага механізму забеспячэння харчовай бяспекі;

– распрацоўка рэкамендацый па павышэнні эфектыўнасці вытворчасці і канкурэнтаздольнасці сельскагаспадарчай прадукцыі;

– распрацоўка рэкамендацый па аптымізацыі каналаў і структуры збыту, збалансаваным развіцці харчовага рынку рэспублікі.

1.2. НДР у рамках дадатковых даследаванняў:

– штогадовы маніторынг нацыянальнай харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь, які выконваецца ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2017 г. № 962 “Аб Дактрыне нацыянальнай харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь да 2030 года”;

– навукова-даследчая работа для афіцыйнага выкарыстання Еўразійскай эканамічнай камісіяй па тэме “Аналіз кан'юнктуры аграрнага рынку дзяржаў-членаў Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы ў кантэксце сусветных тэндэнцый і распрацоўка прапаноў па скаардынаваных мерах Бакоў у галіне забеспячэння ўстойлівасці аграпрамысловага комплексу” (№ ДР 20131327);

– навукова-даследчая работа па асобным заданні “Распрацаваць комплекс навукова абгрунтаваных рэкамендацый па распрацоўцы Дактрыны харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь ва ўмовах паглыблення міжнароднай рэгіянальнай інтэграцыі” (№ ДР 20163915);

– навукова-даследчая работа “Метадычныя рэкамендацыі па ацэнцы ўзроўню забяспечанасці дзіцячага насельніцтва асноўнымі прадуктамі харчавання з мэтай укаранення іх у сістэму маніторынгу нацыянальнай харчовай бяспекі” (№ ДР 20163916);

– навукова-даследчая работа па асобным заданні “Распрацаваць комплекс навукова абгрунтаваных рэкамендацый па выпрацоўцы Дактрыны харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь ва ўмовах паглыблення міжнароднай рэгіянальнай інтэграцыі” (№ ДР 20163915);

– навукова-даследчая работа для афіцыйнага выкарыстання Еўразійскай эканамічнай камісіяй па тэме “Ацэнка ўплыву кан'юнктуры сусветнага аграхарчовага рынку на аграпрамысловы комплекс дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза” (№ ДР 20164654);

– навукова-даследчая работа для афіцыйнага выкарыстання Еўразійскай эканамічнай камісіяй па тэме “Распрацоўка метадалогіі інстытуцыйнага аналізу сегментаў унутраных рынкаў Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) з мэтай выяўлення бар'ераў, выняткаў і абмежаванняў, а таксама колькаснай ацэнкі ўплыву бар'ераў, выняткаў і абмежаванняў на функцыянаванне ўнутраных рынкаў ЕАЭС, у т. л. у частцы дынамікі тавараабароту і транзакцыйных выдаткаў прадпрыемстваў і правядзенне пілотнага даследавання аднаго сегмента ўнутранага рынку ЕАЭС на аснове распрацаванай метадалогіі” (№ ДР 20164653);

– навукова-даследчая работа “Распрацаваць метадычныя рэкамендацыі па ацэнцы і прагназаванні ёмістасці ўнутранага рынку прадуктаў дзіцячага харчавання. Распрацаваць метадычныя рэкамендацыі па ацэнцы патэнцыялу канкурэнтаздольнасці айчынных таваравытворцаў” (№ ДР 20171218);

– навукова-даследчая работа “Распрацаваць комплекс мер па збалансаваным развіцці рынку дзіцячага харчавання ў сістэме забеспячэння нацыянальнай харчовай бяспекі” (№ ДР 20180901).

– навукова-даследчая работа для афіцыйнага выкарыстання Еўразійскай эканамічнай камісіяй па тэме “Праблемы канкурэнцыі на рынках харчавання Еўразійскага эканамічнага саюза. Вывучэнне рызыкі ўзнікнення “рынкавай улады” ў асобных сектарах аграпрамысловага комплексу ў выніку цыфравізацыі і выхаду найбуйнейшых шматнацыянальных карпарацый на рынкі тавараў для сельскай гаспадаркі ў Еўразійскім эканамічным саюзе” (№ ДР 20201856).

1.3. Асноўныя распрацоўкі і публікацыі:

 

2. ПРАКТЫКА

2.1. Базы даных, нарматыўна-прававыя дакументы, з якімі працуе сектар:

  1. Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь;
  2. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь;
  3. Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь;
  4. Еўразійскай эканамічнай камісіі;
  5. Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ФАО);

– законы Рэспублікі Беларусь і іншыя нарматыўна-прававыя акты, якія рэгулююць дзейнасць у аграхарчовай сферы і інш.

2.2. Рэальны сектар эканомікі і ўстановы адукацыі, дзе ўкаранёны даследаванні

Пастаянная камісія Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Дэпартамент функцыянавання ўнутраных рынкаў Еўразійскай эканамічнай камісіі, Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага аблвыканкама, РУП “Інстытут мяса-малочнай прамысловасці”, РУП “Талачынскі кансервавы завод”, РДУП “ЖодзінаАграПлемЭліта”, ААТ “Чырвоны харчавік”, ФГ “Дзіўны сад”, С(Ф)Г “ДАК”, УА “Гродзенскі дзяржаўны аграрны універсітэт”, УА “Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт”, УА “Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія”.

 

3. КАР'ЕРА

3.1.Абаронены дысертацыйныя працы

Гусакова І. У.

Тэма кандыдацкай дысертацыі: “Эканамічнае рэгуляванне харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь”, 2020 г.

Гусакоў Г. У.

Тэма кандыдацкай дысертацыі: “Комплексная сістэма кіравання харчовай бяспекай: метадычныя і метадалагічныя рашэнні”, 2018 г.

Калюк В. І.

Тэма кандыдацкай дысертацыі: “Фарміраванне і развіццё рэгіянальнага рынку збожжа (на прыкладзе Гродзенскай вобласці)”, 2016 г.

Шышко В. І.

Тэма кандыдацкай дысертацыі: “Механізм фарміравання эфектыўнага маркетынгу малочнай прадукцыі (на прыкладзе Гродзенскай вобласці)”, 2014 г.

Кандраценка С. А.

Тэма кандыдацкай дысертацыі: “Эканамічны механізм рэгулявання рэгіянальнага харчовага рынку (на прыкладзе Віцебскай вобласці)”, 2008 г.

Батава Н. М.

Тэма кандыдацкай дысертацыі: “Механізм павышэння канкурэнтаздольнасці льнопрадукцыі на аснове інтэграцыі галін падкомплексу”, 2006 г.

Лагодзіч Л. В.

Тэма кандыдацкай дысертацыі: “Арганізацыйна-эканамічнае абгрунтаванне буракацукровага падкомплексу ва ўмовах рыначных адносін (на прыкладзе Рэспублікі Беларусь)”, 1999 г.

Курцін В. Р.

Тэма кандыдацкай дысертацыі: “Арганізацыйна-эканамічныя рэзервы павышэння эфектыўнасці вытворчасці ялавічыны (на прыкладзе заходняй зоны Віцебскай вобласці)”, 1999 г.

Ільіна З. М.

Тэма доктарскай дысертацыі: “Праблемы харчовай бяспекі і іх вырашэнне (тэорыя, метадалогія, практыка)”, 1999 г.

Кузьмянок В. І.

Тэма кандыдацкай дысертацыі: “Арганізацыйна-эканамічныя фактары фарміравання маслатлушчавага падкомплексу Рэспублікі Беларусь у рыначных умовах”, 1996 г.

Сідунова Г. У.

Тэма кандыдацкай дысертацыі: “Арганізацыйна-эканамічныя рэзервы павышэння забяспечанасці Рэспублікі Беларусь збожжам уласнай вытворчасці (на прыкладзе Віцебскай вобласці)”, 1994 г.

3.2. Узнагароды

Распрацоўка “Комплексная навукова абгрунтаваная стратэгія і дзейсныя механізмы нацыянальнай харчовай бяспекі”, падрыхтаваная калектывам вучоных Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі пад кіраўніцтвам дырэктара, д.э.н., прафесара, члена-карэспандэнта НАН Беларусі А. У. Піліпука, у складзе к.э.н. Г. У. Гусакова, к.э.н., дацэнта С. А. Кандраценка, к.э.н., дацэнта П. У. Растаргуева, к.э.н. І. У. Гусаковай, к.э.н., дацэнта Н. В. Карповіч, старшых навуковых супрацоўнікаў Л. А. Лабанавай і Л. Т. Ёнчык па выніках конкурсу 2021 г. увайшла ў топ-10 вынікаў дзейнасці вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.