Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства " Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства " Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»

Нашы распрацоўкі

Нашы распрацоўкі

Навуковыя распрацоўкі інстытута актыўна выкарыстоўваюцца пры фарміраванні дзяржаўнай аграрнай палітыкі, распрацоўцы галіновых стратэгій і праграм, удасканаленні заканадаўства як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўні.

Ключавыя вынікі апошніх гадоў:

  • распрацавана Дактрына нацыянальнай харчовай бяспекі да 2030 года (зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2017 г. № 962). Дактрына мае ключавое значэнне пры стратэгічным планаванні, кіраванні, маніторынгу і кантролі дасягнення ўстаноўленых у ёй мэтавых параметраў і вынікаў развіцця аграпрамысловай вытворчасці і харчовых рынкаў Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з даручэннем Савета Міністраў выконваецца штогадовы маніторынг нацыянальнай харчовай бяспекі (па больш як 250 навукова абгрунтаваных паказчыках). Вынікі маніторынгу з прапановамі па напрамках развіцця АПК краіны і забеспячэнні насельніцтва харчаваннем штогод накіроўваюцца ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь. Друкаванае выданне па выніках комплекснага маніторынгу рассылаецца органам дзяржаўнага кіравання рэспубліканскага, галіновага і рэгіянальнага ўзроўняў; 
  • распрацаваны комплексная навукова абгрунтаваная стратэгія і дзейсныя механізмы ўстойлівага развіцця нацыянальнага аграхарчовага комплексу, якія ляглі ў аснову фарміравання прыярытэтаў, задач і індыкатыўных параметраў Дзяржаўнай праграмы “Аграрны бізнес” на 2021–2025 гады;
  • ажыццяўляецца навуковае суправаджэнне рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2020 г. № 70 “Аб развіцці аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці”, у тым ліку: выконваецца ацэнка дасягнення мэтавых праграмных параметраў развіцця, распрацаваны прапановы па павышэнні эфектыўнасці функцыянавання сыравінных зон і вытворчасцей сельскагаспадарчай прадукцыі, забеспячэнні рэзультатыўнасці кіравання кааператыўна-інтэграцыйнымі структурамі, павышэнні прадукцыйнасці і стымуляванні аграрнай працы. Прапановы інстытута па ўмацаванні кадравага патэнцыялу ўкаранёны пры распрацоўцы Канцэпцыі кадравай палітыкі ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці на 2020–2030 гады;
  • улічаны прапановы інстытута па фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацый і выхадзе іх на бясстратную работу. Прапановы ў галіне ўдасканалення маёмасных адносін у АПК выкарыстаны пры абгрунтаванні палажэнняў шэрага нарматыўных прававых актаў, у тым ліку Указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2016 г. № 253 “Аб мерах па фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацый”, ад 2 кастрычніка 2018 г. № 399 “Аб фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацый”, пастановы Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2023 г. № 16/46 “Аб ацэнцы ступені рызыкі наступлення банкруцтва”. Пры распрацоўцы пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 кастрычніка 2022 г. № 679 укаранёны прапанаваныя інстытутам мадэль і крытэрыі дадатковага фінансавання сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак і іншых суб'ектаў малога аграрнага бізнесу, якія рэгулююць механізм прадастаўлення названай падтрымкі;
  • распрацаваны і ўкаранёны пры падрыхтоўцы галіновых стратэгій развіцця АПК комплексныя метадычныя рэкамендацыі па павышэнні эфектыўнасці прадуктовых падкомплексаў АПК (цукровага, малочнага, мяснога, плодаагародніннага і інш.). Распрацаваныя напрамкі і меры па фарміраванні ўстойлівых сыравінных зон буракацукровай прамысловасці і павышэнні эфектыўнасці буракацукровага падкомплексу Рэспублікі Беларусь увайшлі састаўной часткай у Стратэгію развіцця цукровай галіны на 2021–2025 гг. (зацверджана Урадам). Прапановы па напрамках пашырэння экспарту і прасоўвання беларускай прадукцыі на экспартных рынках увайшлі састаўной часткай у комплекс мер галіновай экспартнай стратэгіі АПК Рэспублікі Беларусь;
  • распрацаваны праект новай рэдакцыі Пагаднення аб міждзяржаўных узаемаадносінах па пытаннях аграпрамысловага комплексу СНД (разгледжаны на пасяджэнні Міжурадавага савета СНД па пытаннях АПК 16 лістапада 2023 г.); распрацаваны прапановы ў праект Стратэгіі забеспячэння калектыўнай харчовай бяспекі дзяржаў – членаў ЕАЭС; прапановы па прыярытэтах, задачах і мэтавых паказчыках Дзяржаўнай праграмы па АПК на 2026-2030 гады; прапановы да праекта Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2040 года;
  • распрацаваны праект Стратэгіі развіцця Аграпрамысловага холдынга Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2024–2033 гады;
  • распрацаваны комплексная навукова абгрунтаваная стратэгія і дзейсныя механізмы ўстойлівага развіцця нацыянальнага аграхарчовага комплексу, якія ляглі ў аснову фарміравання прыярытэтаў, задач і індыкатыўных параметраў Дзяржаўнай праграмы “Аграрны бізнес” на 2021-2025 гады;
  • распрацавана Канцэпцыя развіцця аграхолдынга «Купалаўскае» з удзелам у новай інтэграцыйнай структуры ААТ «Александрыйскае», ЗАТ «АСБ-Агра Гарадзец», ААТ «Шклоўскі масларобны завод». Выканана арганізацыйна-эканамічнае абгрунтаванне стварэння новай кааперацыйна-інтэграцыйнай структуры ў Шклоўскім раёне, распрацаваны комплекс мер, механізм стварэння і развіцця высокаэфектыўнага і высокатэхналагічнага рэгіянальнага аграпрамысловага комплексу з поўным цыклам, абгрунтаваны паэтапны алгарытм інстытуцыйных пераўтварэнняў, мадэль выбудоўвання арганізацыйна-вытворчай і кіраўніцкай структуры;
  • распрацавана больш за 50 карт раздзела “Сельская, лясная і рыбная гаспадарка”, уключаючы падраздзел “Харчовая прамысловасць” Нацыянальнага атласа Беларусі;
  • стварэнне Праграмнага комплексу фарміравання і вядзення банка даных аграхімічных уласцівасцей глеб.

Распрацоўкі, выкананыя Інстытутам сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі, укаранёны ў практычную дзейнасць міністэрстваў і ведамстваў, органаў кіравання аграпрамысловым комплексам Рэспублікі Беларусь розных узроўняў; сельскагаспадарчых арганізацый, прадпрыемстваў іншых галін АПК. Гэта пацверджана даведкамі аб укараненні: Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Савета Рэспублікі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці “Белдзяржхарчпрам”, Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, камітэтаў па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага, Мінскага і Магілёўскага абласных выканаўчых камітэтаў, упраўленняў па сельскай гаспадарцы і харчаванні Горацкага, Клічаўскага і Нясвіжскага райвыканкамаў, Рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні нафтапрадуктамі “Беларуснафта-Брэстаблнафтапрадукт”, ААТ “Віцебскі мясакамбінат”, ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”, ААТ “Купалаўскае” – кіруючая кампанія холдынга” і інш.).

Штогод інстытутам выконваецца больш за 100 заданняў і даручэнняў органаў дзяржаўнага кіравання, у тым ліку Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Еўразійскай эканамічнай камісіі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Міністэрства эканомікі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, іншых міністэрстваў і ведамстваў.