Інавацыйныя праекты

Модуль 1С “Прафсаюз адукацыі і навукі Беларусі”

Навукова-тэхнічнае апісанне праекта: праект прызначаны для комплекснай аўтаматызацыі бухгалтарскага ўліку і прафесійнай падтрымкі спецыялістаў пры яго фарміраванні ў першасных прафсаюзных арганізацыях сістэмы адукацыі і навукі з дапамогай аддаленага доступу вэб-кліента да базы тэхналагічнай платформы “1С: Прадпрыемства 8.3” з выкарыстаннем распрацаванага модуля 1С “Прафсаюз адукацыі і навукі Беларусі”.

Патэнцыял БРЖ

Навукова-тэхнічнае апісанне праекта: праект рэалізуецца для распаўсюджвання распрацаваных алгарытмаў вызначэння і колькаснай ацэнкі рэзерваў росту прадуктыўнасці БРЖ зыходзячы з кошту рэсурсаў, генетычнага патэнцыялу з аптымізацыяй рацыёнаў кармлення жывёл і прадстаўлены на базе праграмна-аналітычнага комплексу (ПАК) з мабільнай версіяй.

Адукацыйная платформа “Каласок”

Навукова-тэхнічнае апісанне праекта: праект рэалізуецца для прадастаўлення паслугі па павышэнні ўзроўню ведаў у аграрнай сферы ў розных катэгорый грамадзян і спецыялістаў з дапамогай распрацаванай гульнявой мадэлі і алгарытмаў навучання на базе створанай адукацыйнай платформы “Каласок” (мабільная адукацыйная онлайн-платформа).