Сектар якасці
Сектар якасці
Загадчык сектара –
кандыдат эканамічных навук, дацэнт.
Тэл.: +375 17 354 55 51
1. НАВУКА
1.1. Напрамкі навуковых даследаванняў:
– распрацоўка рэкамендацый па ўдасканаленні механізмаў рэгулявання якасці і бяспекі аграхарчовай прадукцыі на ўсіх узроўнях кіравання АПК;– даследаванне арганізацыйна-эканамічных аспектаў кіравання якасцю сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыі ў айчыннай і сусветнай практыцы;
– распрацоўка навукова-практычных рэкамендацый па павышэнні эф-фектыўнасці сістэмнага кіравання якасцю на ўзроўні сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў АПК;
– маніторынг і комплексная ацэнка ўзроўня развіцця інструментарыя кіравання якасцю прадукцыі, удасканаленне іх метадалогіі;
– даследаванне асаблівасцяў сістэмы рэгулявання якасці і бяспекі прадукцыі на рынку ЕАЭС і распрацоўка рэкамендацый па забеспячэнні канкурэнтаздольнасці айчыннай аграхарчовай прадукцыі па якасных параметрах у кантэксце развіцця рэгіянальнай інтэграцыі;
– распрацоўка метадаў і механізмаў эфектыўнага нарматыўна-тэхналагічнага забеспячэння галіны на аснове своечасовай актуалізацыі і прадастаўлення суб'ектам гаспадарання арганізацыйна-тэхналагічных нарматываў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі;
– распрацоўка рэкамендацый па рэгуляванні якасці аграхарчовай прадукцыі з улікам патрабаванняў сусветнага рынку на прынцыпах бенчмаркетынгу і павышэння экспартнага патэнцыялу айчыннага АПК.
1.2. НДР у рамках дадатковых даследаванняў:
міжнародны ўзровень:
– навукова-даследчая работа «Распрацоўка сістэмы мер па развіцці рынку насення агароднінных культур Рэспублікі Беларусь з улікам самазабеспячэння і экспартнага патэнцыялу», 2020–2021 гг.;
– праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі Фонда інстытуцыянальнага развіцця Сусветнага банка «Інстытуцыянальнае развіццё ў мэтах паляпшэння маніторынгу і ацэнкі інструментаў сельскагаспадарчай палітыкі», 2011–2014 гг.;
рэспубліканскі ўзровень:
– штогадовы маніторынг якасці сельскагаспадарчай прадукцыі і механізмаў яго забеспячэння (у рамках маніторынгу нацыянальнай Харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь);
– распрацоўка галіновых рэгламентаў на тыпавыя тэхналагічныя працэсы вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі (тэхналагічныя рэгламенты), 1995–2017 гг.;
– навукова-даследчая работа «Распрацаваць парадак ажыццяўлення кантролю за паказчыкамі бяспекі прадукцыі раслінаводства» (ТКП 349-2011(02150)), 2011 г.;
– навукова-даследчая работа «Распрацаваць рэкамендацыі па забеспячэнні якасці і бяспекі сельскагаспадарчай прадукцыі з улікам патрабаванняў СГА», 2008–2009 гг.;
– навукова-даследчая праца «Даследаваць фактары і распрацаваць канцэпцыю павышэння якасці сельскагаспадарчай прадукцыі» (БРФФД), 2004–2005 гг.
2. ПРАКТЫКА
2.1. Базы дадзеных, нарматыўна-прававыя дакументы, з якімі працуе сектар:
– афіцыйныя сайты (і іншыя інфармацыйныя рэсурсы):
Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь;
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь;
Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь;
Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь;
Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК);
Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя Аб'яднаных Нацый (ФАО);
Міжнародная арганізацыя па стандартызацыі (ІСО);
– нарматыўныя прававыя акты Рэспублікі Беларусь у галіне рэгулявання якасці і бяспекі сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыі;
– тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты ў галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі і інш.
2.2. Рэальны сектар эканомікі і навукі, дзе ўкаранёны даследаванні:
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Еўразійская эканамічная камісія; КУП «Мінаблмясамалпрам – кіруючая кампанія холдынгу «Мясамалпрам»; Установа адукацыі «Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія», Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт», Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт», Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў АПК УА «БДАТУ».
3. Абаронены дысертацыйныя працы:
Паштовая Ірына Рыгораўна
Тэма кандыдацкай дысертацыі «Арганізацыйна-эканамічны механізм кіравання якасцю малочнай прадукцыі», 2013 г.
Растаргуеў Пётр Уладзіслававіч
Тэма кандыдацкай дысертацыі «Арганізацыйна-эканамічныя асновы павышэння якасці льнаводчай прадукцыі», 1999 г.
Тумас Ніна Іосіфаўна
Тэма кандыдацкай дысертацыі «Матэрыяльнае стымуляванне якасці прадукцыі і працы на дагадоўванні і адкорме буйной рагатай жывёлы (на прыкладзе калгасаў і саўгасаў Рэспублікі Беларусь)», 1994 г.
Шаферава Карынэ Гургенаўна
Тэма кандыдацкай дысертацыі «Упраўленне якасцю прадукцыі ў баваўняным подкомплексе АПК Туркменскай ССР», 1991 г.
Паршын Валерый Фёдаравіч
Тэма кандыдацкай дысертацыі «Эканамічныя аспекты павышэння якасці ялавічыны ва ўмовах інтэнсіфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці (на прыкладзе калгасаў Гродзенскай вобласці)», 1984 г.
Раманенка Галіна Мікалаеўна
Тэма кандыдацкай дысертацыі «Арганізацыйна-эканамічныя асновы павышэння якасці прадукцыі ў малочнай жывёлагадоўлі (на прыкладзе гаспадарак Беларускай ССР)», 1984 г.
Гарбаценка Алена Уладзіміраўна
Тэма кандыдацкай дысертацыі «Эканамічныя асновы павышэння каче-ства прадукцыі ў птушкагадоўчых аб'яднаннях (на прыкладзе гаспадарак Птушкапрома БССР)», 1981 г.
Дереза Алена Іванаўна
Тэма кандыдацкай дысертацыі «Рацыянальная арганізацыя працоўных працэсаў у малочнай жывёлагадоўлі», 1981 г.
4. Стажыроўка:
Міжнародны семінар па сельскагаспадарчых тэхналогіях, інавацыях і менеджменце для краін «Аднаго пояса, аднаго шляху», КНР, 2017 г.
Міжнародны курс «Прадпрымальніцтва, маркетынг і захаванне вырашчанай прадукцыі ў сельскай гаспадарцы», Ізраіль, 2016 г.
Міжнародны семінар па развіцці сельскагаспадарчай навукі і сістэмы інавацыйных тэхналогій для краін, якія развіваюцца, КНР, 2015 г.
Семінар па абмеркаванні ключавых фактараў, метадаў мадэлявання і прагназавання развіцця аграрнага рынку ў Еўропе, Бельгія, 2013 г.
Семінар АЭСР па вывучэнні і абмеркаванні сістэмы маніторынгу, метадаў планавання і ацэнкі эфектыўнасці мер сельскагаспадарчай палітыкі ў краінах ЕС, Францыя, 2013 г.
Семінар па пытаннях фінансавага кіравання і прадастаўленню сродкаў на рэалізацыю праектаў і іх выкарыстанні для Груп па кіраванні праектамі Сусветнага банка, Украіна, 2010 г.
Рэгулярная сесія «Землеўладанне і развіццё сельскай гаспадаркі", Тайвань, 2002 г.
5. Узнагарода:
П. У. Растаргуеў, І. Р. Паштовая – дыплом II ступені Рэспубліканскага конкурсу творчых работ, прысвечанага Году якасці, у намінацыі «Аграрная навука – высокай якасці сельскагаспадарчай прадукцыі», 2024 г.;
П. У. Растаргуеў – нагрудны знак «У гонар 100-годдзя Інстытута беларускай культуры», 2022 г;
П. У. Растаргуеў – падзякі Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, 2021, 2006 г.;
І. Р. Паштовая – стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным, кандыдатам навук ва ўзросце да 35 гадоў на 2015 г., 2015 г.;
П. У. Растаргуеў – нагрудны знак «Юбілейны медаль «У гонар 80-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», 2010 г.;
П. У. Растаргуеў – персанальная надбаўка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за выдатны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі ў галіне навукі на 2006 г., 2006 г.;
П. У. Растаргуеў – стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным, кандыдатам навук ва ўзросце да 35 гадоў на 2002 г., 2002 г.
