Паліграфія
Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі прапануе комплекс рэдакцыйна-выдавецкіх і паліграфічных паслуг:
літаратурнае рэдагаванне:
вычытку карэктарам;
дызайн і вёрстку арыгінал-макета;
друкаванне і паслядрукарскую апрацоўку кніг, брашур, буклетаў, лістовак і іншых відаў малатыражных выданняў у мяккай вокладцы (ад 1 экзэмпляра).
Мы прапануем:
– выданне (з прысваеннем ISBN) навуковых, навукова-папулярных, вытворча-практычных, нарматыўных вытворча-практычных, даведачных і рэкламных выданняў;
– чорна-белы і каляровы друк на розных відах паперы шчыльнасцю ад 65 да 300 г/м 2 і сучасным абсталяванні.
– аператыўнасць выканання;
– уласную вытворчасць. Працуючы з намі, вам не давядзецца пераплачваць пасрэднікам;
– сігнальны экзэмпляр;
– аптымальны кошт на паслугі;
– індывідуальны падыход.
Работы выканаюць кваліфікаваныя спецыялісты з вялікім вопытам работы, веданнем усіх дадрукарскіх, друкаваных, паслядрукарскіх працэсаў і тэхналогій.
За апошнія 10 гадоў выканана больш за 500 заказаў агульным тыражом 72,3 тыс. экзэмпляраў.
Сярод нашых заказчыкаў:
Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія;
Інстытут эканомікі;
Інстытут глебазнаўства і аграхіміі;
Інстытут агародніцтва;
Інстытут пладаводства;
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь;
НПЦ НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве;
Рэспубліканскае аб'яднанне «Белаграсэрвіс» і інш.