Навукова-тэхнічнае апісанне праекта: праект рэалізуецца для прадастаўлення паслугі па павышэнні ўзроўню ведаў у аграрнай сферы ў розных катэгорый грамадзян і спецыялістаў з дапамогай распрацаванай гульнявой мадэлі і алгарытмаў навучання на базе створанай адукацыйнай платформы “Каласок” (мабільная адукацыйная онлайн-платформа).
У цяперашні час у значнай часткі насельніцтва з-за недастатковасці ўзроўню ведаў адсутнічае цікавасць да аграрнай сферы. Акрамя таго, не хапае спецыялістаў сумежных сфер (IT, машынабудаванне, будаўніцтва, біятэхналогіі і інш.), якія кампетэнтныя ў пытаннях функцыянавання аграпрамысловага комплексу. Гэтыя праблемы абумоўлены шэрагам прычын:
– метады, якія прымяняюцца ў прафарыентацыі і для фарміравання профільных ведаў, не заўсёды цікавыя дзецям і іх бацькам;
– адсутнасць універсальнай і бясплатнай платформы размяшчэння тэстаў і курсаў для выкарыстання настаўнікамі і выкладчыкамі ВНУ па розных профілях аграрнай вытворчасці;
– выкарыстанне пераважна замежных прыкладанняў для правядзення віктарын, апытанняў і распрацоўкі гульняў для стварэння адукацыйнага кантэнту.
Вырашыць гэтыя праблемы дапаможа створаная адукацыйная платформа “Каласок”, якая станоўча паўплывае на канкурэнтаздольнасць аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь.

Рыс. 1. Рабочыя вокны адукацыйнай платформы
Платформа ўяўляе сабой электронны рэсурс для доступу карыстальнікаў з мабільных і стацыянарных прылад апрацоўкі і перадачы дадзеных (смартфон, планшэт, ноўтбук, персанальны камп’ютар) з дапамогай доступу «веб-кліент».
Апрабацыя праекта “Адукацыйная платформа “Каласок” праводзілася на:
1) конкурсах:
- выстава-конкурс «100 інавацый маладых вучоных» (верасень 2023 г.). Праект заняў трэцяе месца па накіраванні “Аграпрамысловыя і вытворчыя тэхналогіі”;
- форум “Беларусь – Кітай: мост для інавацый 2023” (кастрычнік 2023 г.). Праект заняў другое месца сярод усіх інавацыйных ідэй секцыі “Прыборабудаванне. Інфармацыйныя тэхналогіі. Робататэхніка. Штучны інтэлект. Энергетыка”;
- Акадэмічны форум маладых вучоных краін Вялікай Еўразіі “Кантынент навукі 2023” (лістапад 2023 г.);
- Міжнародны конкурс арыгінальных бізнес-ідэй EnCobi (лістапад 2023 г.). Праект адабраны ў фінальны тур з больш за 200 заявак;
- Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў (2023 г.). Па выніках конкурсу Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі адзначаны падзякай міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь за распрацоўку інавацыйнага праекта “Адукацыйная платформа “Каласок”. Акрамя таго, у рамках дадатковай намінацыі ад Белаграпрамбанка праект стаў пераможцам намінацыі “Лепшы інавацыйны праект у сферы AgroTech”. Адначасова каманду запрасілі прадставіць свой інавацыйны праект шырокай аўдыторыі гледачоў сумеснага навукова-папулярнага тэлевізійнага праекта Белтэлерадыёкампаніі і НАН Беларусі “Навука побач”;
- Рэспубліканскі маладзёжны праект “100 ідэй для Беларусі” (студзень 2024 г.);
- Рэспубліканская конкурсная праграма “Стартап-марафон”, арганізаваная ААТ “Белаграпрамбанк” (сакавік – чэрвень 2024 г.);
2) выставах і кірмашах:
- выстаўка новых дасягненняў у галіне навукі і тэхнікі ў рамках ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця” (19 кастрычніка 2023 г.);
XXI Міжнародная спецыялізаваная выстаўка “Адукацыя і кар'ера” (сакавік 2024 г.);
- АГРАфорум аграрнай адукацыі “5 крокаў да якасці” (сакавік 2024 г.);
- кірмаш інавацыйных распрацовак “Аграпрамысловыя і харчовыя тэхналогіі” (май 2024 г.);
- ТІБО-2024 (чэрвень 2024 г.).

Рыс. 2. Апрабацыя распрацоўкі
Канкурэнтныя перавагі:
- выкарыстанне нагляднага матэрыялу і візуальных элементаў, якія дапамагаюць навучэнцам лепш зразумець і запомніць інфармацыю;
- удасканаленне рэсурснага забеспячэння адукацыйнага працэсу ў профільных класах аграрнай накіраванасці;
- магчымасць самастойнай распрацоўкі гульнявых заданняў і квэстаў, звязаных з аграрнымі тэмамі, што павысіць цікавасць студэнтаў да самастойнага вывучэння матэрыялу;
- інтэрактыўныя сімуляцыі: віртуальныя сімуляцыі і гульнявыя заданні з выкарыстаннем камп'ютарных тэхналогій забяспечваюць рэалістычнае асяроддзе, дзе студэнты могуць вучыцца і прымяняць свае веды на практыцы;
- развіццё навыкаў супрацоўніцтва і каманднай працы;
- павышэнне рэпутацыі выкладчыкаў праз размяшчэнне інфармацыі аб іх прафесійнай дзейнасці, распрацоўку кантэнту і інш.;
- адкрыты доступ да ўсіх тэстаў (па ўзгадненні з распрацоўшчыкамі) без спецыяльнага запрашэння.