Распрацоўка эфектыўных цэнавых механізмаў у кантэксце ўдасканалення сістэмы дзяржаўнага рэгулявання аграхарчовага сектара; абгрунтаванне ўзроўняў дзяржаўнай падтрымкі пры вытворчасці асобных відаў прадукцыі сельскай гаспадаркі з улікам тэндэнцый кан'юнктуры на вытворча-сыравінных (мінеральныя ўгнаенні, сродкі абароны раслін і інш.) і харчовых рынках.
Даследаванне і ацэнка цэнавых адносін у сферы АПК і аграрнага рынку. Аналіз сістэмы цэнаўтварэння на сельскагаспадарчую прадукцыю; даследаванне фактараў парушэння ўстойлівасці парытэту цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю і прадукцыю іншых галін эканомікі Рэспублікі Беларусь. Вызначэнне рацыянальнай сістэмы дзяржаўнага рэгулявання і абгрунтаванне гарантый сельскім таваравытворцам.
Маніторынг цэн сусветнага, еўрапейскага і ўнутранага рынку сельскагаспадарчай сыравіны і харчавання, а таксама рынку матэрыяльных рэсурсаў для сельскай гаспадаркі.
Комплексная ацэнка эфектыўнасці выкарыстання матэрыяльных рэсурсаў у сельскай гаспадарцы і яе галінах; распрацоўка навукова-практычных рэкамендацый па зніжэнні і аптымізацыі матэрыяльных выдаткаў; абгрунтаванне сістэмы мер эфектыўнага кіравання матэрыяльнымі рэсурсамі.
1.2. НДР у рамках дадатковых даследаванняў
Міжнародны ўзровень:
– навукова-даследчая работа для афіцыйнага выкарыстання Дэпартаментам антыманапольнага рэгулявання ЕЭК па тэме “Праблемы канкурэнцыі на рынках харчавання Еўразійскага эканамічнага саюза. Вывучэнне рызыкі ўзнікнення “рынкавай ўлады” ў асобных сектарах аграпрамысловага комплексу ў выніку цыфравізацыі і выхаду найбуйнейшых шматнацыянальных карпарацый на рынкі тавараў для сельскай гаспадаркі ў Еўразійскім эканамічным саюзе” (2020–2021 гг.).
Рэспубліканскі ўзровень:
– навукова-даследчая работа для афіцыйнага выкарыстання Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі па тэме “Распрацаваць сістэмы мер па развіцці рынку насення агароднінных культур Рэспублікі Беларусь з улікам самазабеспячэння і экспартнага патэнцыялу” (2020–2021 гг.);
– навукова-даследчая работа для афіцыйнага выкарыстання Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі “Распрацаваць метадычныя рэкамендацыі па вызначэнні крытэрыяў аднясення харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны да тавараў з высокай дабаўленай вартасцю”(2021–2022 гг.);
– навукова-даследчая работа для афіцыйнага выкарыстання Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі “Распрацаваць навукова-метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні кластарных структур у АПК” (2021–2022 гг.).
Гранты аспірантам-дактарантам:
Навуковае абгрунтаванне сістэмы мер дастатковага рэсурса забеспячэння вытворчасці канкурэнтаздольнай прадукцыі ва ўмовах устойлівага падтрымання харчовай бяспекі (2021–2022 гг.).
Гранты Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў
«Распрацоўка інструментаў эканамічнага механізма дзяржаўнага рэгулявання галіны насенняводства агароднінных культур ва ўмовах умацавання харчовай бяспекі», 2023-2025 гг. (конкурс «Вучоны - 2023»)
2.1. Базы дадзеных, нарматыўна-прававыя дакументы, з якімі працуе сектар
1. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь;
2. Дэпартамент статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі;
3. Статыстычныя службы краін СНД, ЕАЭС і іншых замежных краін;
4. Статыстычная база харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб'яднаных Нацый FAOSTAT;
5. Статыстыка гандлю для развіцця міжнароднага бізнесу TradeMap.
2.2. Рэальны сектар эканомікі і навукі, дзе ўкаранёны даследаванні
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь; Бізнес-саюз прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М. С. Куняўскага; Докшыцкі райаграсэрвіс; Горацкі раённы выканаўчы камітэт, упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні; ТАА «Тэхнапарк «Палессе» і інш.
УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт», ААТ «Мінскі мясакамбінат», УА «Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт», УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій», УА «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт» і інш.
2.3. Камандзіроўка
Абласныя і раённыя выканаўчыя камітэты, ВНУ аграрнага профілю, тэхнапаркі, сельскагаспадарчыя арганізацыі і арганізацыі апрацоўчай прамысловасці і інш.
3. КАР'ЕРА
3.1. Абароненыя дысертацыі
Карповіч Віктар Францавіч – тэма кандыдацкай дысертацыі “Арганізацыя кіравання сістэмай маркетынгавых камунікацый прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу ў новых умовах гаспадарання”.
Лазарэвіч Ірына Міхайлаўна – тэма кандыдацкай дысертацыі “Удасканаленне механізму прадуктова-спецыфічнай падтрымкі ў сельскай гаспадарцы Рэспублікі Беларусь ва ўмовах міжнароднай эканамічнай інтэграцыі”.
Макрак Святлана Васільеўна – тэма доктарскай дысертацыі “Сістэма кіравання матэрыяльнымі рэсурсамі ў сельскай гаспадарцы: тэорыя, метадалогія, практыка”.
3.2.Курсы павышэння кваліфікацыі
"Філасофія навукі. Метадалогія навуковага даследавання "на базе Дзяржаўнага прадпрыемства “Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі" (2021 г.).
Курсы па вывучэнні англійскай мовы на базе Дзяржаўнага прадпрыемства "Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі" (2021 г., 2022 г.)
Сектар цэнаўтварэння. Загадчык – к. э. н. І. М. Лазарэвіч (2018–2019 гг.); к. э. н. А. М. Цяцёркіна (2012–2017 гг.); к. э. н. В. Ф. Карповіч (2008–2011 гг.); к. э. н. В. І. Бельскі (2005–2007 гг.).
Сектар цэнаўтварэння і дзяржаўных гарантый. Загадчыкі – к. э. н. В. І. Бельскі (1999–2005 гг.); к. э. н. А. В. Рошчанка (1998 г.); к. э. н. Т. А. Крыловіч (1994–1997 гг.).
Сектар цэнавага парытэту. Загадчык – к. э. н. Т. А. Крыловіч (1991–1994 гг.).
Сектар рэнтабельнасці, цэнаўтварэння, фінансавання і крэдытавання ў АПК. Загадчык – к. э. н. А. С. Булкін (1985–1994 гг.).
Сектар фінансаў і крэдытавання. Загадчык – к. э. н. В. І. Ільчык (1982–1985 гг.).
Сектар эканамічнага рэгулявання. Загадчык – к. э. н. М. І. Гарачка (1975–1981 гг.).
Аддзел эканамічнага рэгулявання. Загадчык – к. э. н. М. І. Гарачка (1970–1975 гг.).
Аддзел сабекошту і цэн Загадчык – к. э. н. М. І. Гарачка (1964–1970 гг.).