ШПАК Аляксандр Пятровіч, доктар эканамічных навук, прафесар
Узначальваў інстытут у 2012–2018 гг.
Пад кіраўніцтвам і пры асабістым удзеле А. П. Шпака ў інстытуце:
–- распрацаваны асноўныя палажэнні канцэпцыі ўдасканалення аграрных адносін ва ўмовах пераходу на рынкавую сістэму гаспадарання, прапанаваны механізмы раздзяржаўлення і прыватызацыі, пераўтварэння формаў гаспадарання, станаўлення фермерства, развіцця зямельных адносін, фарміравання сістэмы фінансавання, падаткаабкладання і крэдытавання сельскагаспадарчых арганізацый, стварэння кааператыўна-інтэграцыйных аб'яднанняў;
– распрацаваны механізм забеспячэння харчовай бяспекі, сістэма мер і рэкамендацый па збалансаваным і ўстойлівым развіцці рынкаў сельскагаспадарчай сыравіны і харчавання;
– праводзіліся даследаванні па ўдасканаленні механізму забеспячэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі на ўнутраным і знешнім рынках ва ўмовах інтэграцыі ў сусветную эканамічную прастору;
– унесены прапановы па стымуляванні знешняга гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй;
– распрацаваны перспектыўныя напрамкі, формы і механізмы развіцця знешнеэканамічных адносін;
– абгрунтаваны эканамічны механізм рацыянальнага выкарыстання вытворчага патэнцыялу галін сельскай гаспадаркі, прапанаваны напрамкі іх інтэнсіфікацыі, удасканалення эканамічных узаемаадносін паміж сельскагаспадарчымі і перапрацоўчымі прадпрыемствамі;
– распрацаваны эканамічныя нарматывы арганізацыі і вядзення сельскагаспадарчай вытворчасці ў розных умовах, эфектыўныя схемы матэрыяльна-тэхнічнага абслугоўвання і забеспячэння;
– праводзіліся даследаванні праблем павышэння эфектыўнага функцыянавання рынку працы, распрацоўваліся перспектыўныя напрамкі развіцця сацыяльнай сферы вёскі ў рынкавых умовах; прапанавана абгрунтаванне эфектыўных сістэм і механізмаў матывацыі і стымулявання працы работнікаў АПК;
– распрацаваны комплексныя рэкамендацыі па ўдасканаленні фінансава-крэдытнага, цэнавага інвестыцыйнага механізму развіцця аграпрамысловай вытворчасці;
– у 2016–2017 гг. інстытут прыняў удзел у падрыхтоўцы Дактрыны нацыянальнай харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь да 2030 года.
Крыніца.
1. Аграрна-эканамічная думка Беларусі пачатку XXI стагоддзя: персанальны склад,напрамкі даследаванняў і навуковыя вынікі / пад рэд. акад. У. Р. Гусакова. – Выд. 3-е, перапрац. і дап. – Мінск : Цэнтр аграрнай эканомікі Інстытута эканомікі НАН Беларусі, 2006. – 204 с.
2. Беларуская акадэмічная навука: 100 гадоў / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ; пад рэд. У. Р. Гусакова. – 2-е выд., дап. – Мінск : Беларус. навука, 2022. – 746 с.: іл.
3. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. 95 гадоў / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; пад рэд. У. Р. Гусакова. – Мінск : Беларус. навука, 2023. – 653 с.: іл.
З дадатковай інфармацыяй і пералікам навуковых прац можна азнаёміцца:
http://aw.belal.by/russian/science/research/personalrus/shpak/index.htm
https://e-catalog.nlb.by/Search/Results?lookfor=Шпак+А.П..&type=AllFields&limit=20&sort=relevance