
УДК 338.43.021.8
Бычкоў, М. А. Эфектыўнасць арганізацыйна-інстытуцыйных пераўтварэнняў АПК: стан, праблемы, рэкамендацыі / М. А. Бычкоў ; пад рэд. А. П. Шпака. – Мінск : Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі, 2014. – 183 с.
Матэрыял разгледжаны і адобраны на пасяджэнні вучонага савета Рэспубліканскага навуковага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» і рэкамендаваны да апублікавання (пратакол № 14 ад 24 кастрычніка 2013 г.).
Пад рэдакцыяй доктара эканамічных навук, прафесара А. П. Шпака.
Рэцэнзенты: доктар эканамічных навук, прафесар А. С. Сайганаў, кандыдат эканамічных навук, дацэнт А. У. Піліпук.
У манаграфіі дадзена ацэнка эфектыўнасці рынкавых арганізацыйна-інстытуцыйных пераўтварэнняў, якія праводзяцца ў АПК, адлюстраваны іх асноўныя тэндэнцыі і заканамернасці, распрацаваны рэкамендацыі і прапановы па павышэнні эфектыўнасці функцыянавання арганізацый на аснове ўдасканалення вытворча-эканамічных адносін.
Для кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый аграпрамысловага комплексу, інвестараў, навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў навучальных устаноў.