Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства " Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства " Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»

Пракапенка Мікалай Фёдаравіч

Пракапенка Мікалай Фёдаравіч

М. Ф. Пракапенка нарадзіўся 17 снежня 1923 г. у в. Гейдзіна Аляксандраўскага раёна Данецкай вобласці. Адукацыя вышэйшая. Скончыў Харкаўскі аўтамабільна-дарожны інстытут (1951 г.). Доктар эканамічных навук (1981 г.), прафесар (1987 г.). 

Служыў у Савецкай Арміі з 1941 па 1945 г. Пасля дэмабілізацыі з 1945 па 1951 г. вучыўся ў інстытуце; з 1951 па 1975 г. працаваў у розных гаспадарчых, савецкіх, партыйных органах на розных пасадах.

З 1975 па 1985 г. –  дырэктар БелНДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі, з 1985 па 2005 г. – загадчык аддзела, галоўны навуковы супрацоўнік, саветнік дырэктара інстытута.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. За заслугі перад краінай М. Ф. Пракапенка ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны I ступені, адзінаццаццю баявымі і працоўнымі медалямі, трыма залатымі і шасцю сярэбранымі медалямі ВДНГ СССР, двума Ганаровымі Граматамі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.