ПІЛІПУК Андрэй Уладзіміравіч, доктар эканамічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі
Пад кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле А. У. Піліпука ў інстытуце рэалізаваны: навукова-практычныя праекты ў галінах харчовай прамысловасці, распрацоўкі для мэт афіцыйнага выкарыстання ЕЭК у частцы развіцця канкурэнцыі ў ланцугу стварэння дабаўленай вартасці АПК, па ўдасканаленні маркетынгу і фірменнага гандлю, кластарных механізмаў узаемадзеяння суб'ектаў аграрнай вытворчасці, напрамкаў паглыбленай інтэграцыі і стварэння беларускіх аграпрамысловых аб'яднанняў, па павышэнні канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў і галін АПК.
Да найбольш значных навуковых распрацовак, выкананых з 2019 г. у інстытуце, варта аднесці:
– Маніторынг харчовай бяспекі (2019, 2021, 2020, 2022);
– комплексныя навукова-метадычныя рэкамендацыі па ўстойліваму канкурэнтнаму функцыянаванню аграхарчовых рынкаў, аптымізацыі экспартна-імпартных патокаў, рэгуляванні якасці прадукцыі ў кантэксце развіцця міжнародных эканамічных адносін;
– напрамкі і меры па фарміраванні ўстойлівых сыравінных зон бурачнацукровай прамысловасці і павышэнні эфектыўнасці функцыянавання бурачнацукровага подкомплексу Рэспублікі Беларусь;
– прапановы па развіцці канкурэнцыі і прымяненні новых падыходаў антыманапольнага рэгулявання на рынках харчавання дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза;
– сістэма мер па развіцці рынку насення агароднінных культур Рэспублікі Беларусь з улікам самазабеспячэння і экспартнага патэнцыялу;
– метадычныя рэкамендацыі па вызначэнні крытэрыяў аднясення харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны да тавараў з высокай дабаўленай вартасцю;
– навукова-метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні кластарных структур у АПК;
– рэкамендацыі па павышэнні эфектыўнасці кіравання, удасканаленні маёмасных адносін, развіцці кааператыўна-інтэграцыйнага ўзаемадзеяння суб'ектаў гаспадарання ў АПК;
– навукова-практычныя рэкамендацыі па павышэнні эфектыўнасці функцыянавання мяснога, малочнага, цукровага і плодаагародніннага падкомплексаў АПК Рэспублікі Беларусь;
– комплексная навукова абгрунтаваная стратэгія і дзейсныя механізмы нацыянальнай харчовай бяспекі (па выніках 2021 г.увайшла ў топ-10 вынікаў дзейнасці вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў).
Сёння Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі захоўвае высокі статус цэнтра навуковай думкі ў галіне аграрнай эканомікі краіны, які акумулюе перадавыя распрацоўкі і падыходы паспяховай працы ў сучасных умовах.
За дасягненне ў 2021 г.найбольш высокіх паказчыкаў у навуковай, інавацыйнай, вытворчай, сацыяльнай дзейнасці Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» прызнаны пераможцам і занесены на Дошку гонару НАН Беларусі (пастанова Бюро Прэзідыума ад 30 сакавіка 2022 г. № 146).
Крыніца. 1. Беларуская акадэмічная навука: 100 гадоў/ Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; пад рэд.У. Р. Гусакова. – 2-е выд., дап. – Мінск : Беларус. навука, 2022. – 746 с.: іл.
2. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. 95 гадоў / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; пад рэд. У. Р. Гусакова. – Мінск : Беларус. навука, 2023. – 653 с.: іл.
З дадатковай інфармацыяй і пералікам навуковых прац можна азнаёміцца:
http://aw.belal.by/russian/science/research/personalrus/bibliogr/pilipuk/cyrylic.htm#2023r
https://e-catalog.nlb.by/Search/Results?lookfor=Пилипук+А.В.&type=AllFields&limit=20&sort=relevance