Урачыстае адкрыццё 15-га сезона рэспубліканскага маладзёжнага праекта “100 ідэй для Беларусі”
23 кастрычніка ў Прэзідыуме НАН Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё 15-га сезона рэспубліканскага маладзёжнага праекта “100 ідэй для Беларусі”. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Міністэрства адукацыі, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях і НАН Беларусі. Сярод удзельнікаў былі маладыя вучоныя інстытута: А. М. Шарэнка, В. А. Амосава, У. В. Глобаж, К. І. Краўчанка, Д. А. Савіч, Д. С. Сініла, А. В. Пуцык, А. Ю. Шаура, Ю. Д. Ялоза.
На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця з прывітальнымі словамі выступілі першы сакратар ЦК БРСМ У. С. Паўлоўскі, намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі А. У. Кільчэўскі, Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях С. У. Шлычкоў і начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай, выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі В. П. Доўнар.
Таксама ў рамках мерапрыемства прайшла фарсайт-дыскусія “Моладзь Беларусі: навука і інавацыі”. Удзельнікам была дадзена магчымасць задаць пытанні арганізатарам конкурсу.
Больш падрабязна па спасылцы https://belta.by/society/view/v-minske-startoval-novyj-sezon-proekta-100... .



