23–24 кастрычніка 2025 года ў г. Мінску адбылася ХХVI Міжнародная навуковая канферэнцыя “Праблемы прагназавання і дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця”
Арганізатарам мерапрыемства выступіў навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі пры падтрымцы Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.
На канферэнцыі абмяркоўваліся канцэптуальныя падыходы і практычныя механізмы рэалізацыі задач устойлівага развіцця ў новым пяцігоддзі з улікам стратэгічнага арыентавання на збалансаваны рост.
У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел дырэктар Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі А. У. Піліпук, доктар эканамічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі, які выступіў на пленарным пасяджэнні канферэнцыі з дакладам “АПК будучыні: кампаненты харчовай бяспекі”, а таксама прыняў удзел у тэматычнай дыскусійнай пляцоўцы “Вострыя грані тэхналагічнай самадастатковасці: ацэнкі ў прасторы рашэнняў”, і загадчык сектара працоўных і сацыяльных адносін В. А. Пашкевіч, кандыдат эканамічных навук, дацэнт, якая прыняла ўдзел у рабоце секцыі “Сацыяльны вектар устойлівага развіцця” з дакладам “Профіль кампетэнцый работнікаў сельскай гаспадаркі ў кантэксце рэалізацыі пяцігодкі якасці”.


