Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства " Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства " Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»

3. Удасканаленне сістэмы збыту ў аграхарчовай сферы. Тэорыя, метадалогія, практыка

3. Удасканаленне сістэмы збыту ў аграхарчовай сферы. Тэорыя, метадалогія, практыка

УДК 339.187:631.145
ББК 65.9(2)32-5
С56
 

Удасканаленне сістэмы збыту ў аграхарчовай сферы. Тэорыя, метадалогія, практыка / У. Р. Гусакоў [і інш.]. – Мінск : Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі, 2010. – 252 с.

Аўтары: акад., д-р экан. навук, праф. У. Р. Гусакоў, чл.-кар. НАН Беларусі, д-р экан. навук, праф. З. М. Ільіна, канд. экан. навук, дац. В. І. Бельскі, канд. экан. навук, дац. Л. М. Байгот, канд. экан. навук М. С. Байгот, канд. экан. навук Н. М. Батава, канд. экан. навук, дац. Н. У. Кірэенка, канд. экан. навук С. А. Кандраценка, Н. Л. Арцюшэўская, Г. А. Баран, Л. Т. Ёнчык, А. В. Туркова, В. І. Дзегцярэвіч.

Рэцэнзенты: доктар эканамічных навук, прафесар Г. І. Гануш, доктар эканамічных навук, прафесар А. С. Сайганаў.

У манаграфіі прадстаўлены вынікі даследаванняў тэорыі, метадалогіі і практыкі ўдасканалення сістэмы збыту ў аграхарчовай сферы, выкананыя ў сектарах харчовай бяспекі і знешнеэканамічных адносін. Пытанні, якія складаюць змест манаграфіі, уключаюць праблемы развіцця сельскай гаспадаркі і задачы па іх вырашэнні, тэарэтычныя, метадалагічныя і метадычныя асновы функцыянавання вытворча-збытавай сістэмы, напрамкі ўдасканалення яе арганізацыі і павышэння эфектыўнасці, функцыянавання міжнароднага маркетынгу, замежны вопыт, фарміраванне знешняга гандлю аграрнай прадукцыяй і інш.

Праца змяшчае напрамкі ўдасканалення формаў, метадаў і механізмаў прасоўвання аграрнай прадукцыі на ўнутраны і знешнія рынкі і ўключаюць фарміраванне сучаснай інфраструктуры збыту.

Тэарэтыка-метадалагічныя і практычныя аспекты манаграфіі могуць быць выкарыстаны ў навуковай працы, прафесійнай дзейнасці кіраўнікоў і спецыялістаў аграпрамысловай вытворчасці і збыту, а таксама ў навучальным працэсе.