Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства " Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства " Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»

4. Упраўленне персаналам у сельскагаспадарчых арганізацыях: тэорыя і практыка

4. Упраўленне персаналам у сельскагаспадарчых арганізацыях: тэорыя і практыка

УДК 631.158:658.3(476.7)
ББК 65.291.6-21:4
 

Пашкевіч, В. А. Упраўленне персаналам у сельскагаспадарчых арганізацыях: тэорыя і практыка / В. А. Пашкевіч ; пад рэд. У. Р. Гусакова.  –Мінск: Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі, 2011. – 186 с.

Пад навуковай рэдакцыяй акадэміка У. Р. Гусакова.

Матэрыял разгледжаны і адобраны на пасяджэнні вучонага савета Рэспубліканскага навуковага ўнітарнага прадпрыемства “Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” і рэкамендаваны да апублікавання (пратакол № 33 ад 30 лістапада 2010 г.).

Рэцэнзенты: член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар эканамічных навук, дацэнт А. С. Скакун, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Л. С. Баравік.

У манаграфіі раскрыты тэарэтычная сутнасць, эканамічны змест і практычная значнасць праблемы фарміравання эфектыўнай сістэмы кіравання персаналам у сельскагаспадарчых арганізацыях у новых умовах гаспадарання. Прааналізаваны тэндэнцыі фарміравання рынку працы, сучасны стан кіравання персаналам і сістэматызаваны асаблівасці эфектыўнасці кіравання персаналам на прыкладзе сельскагаспадарчых арганізацый Брэсцкай вобласці. Прапанаваны інструменты механізму стварэння дзейснай сістэмы кіравання персаналам, методыка ацэнкі эфектыўнасці кіравання персаналам. Змяшчаюцца метадычныя рэкамендацыі па ўдасканаленні сістэмы кіравання персаналам у рынкавых умовах.

Прызначана для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, аспірантаў і суіскальнікаў, кіраўнікоў і спецыялістаў усіх звёнаў упраўлення сферы АПК, слухачоў факультэтаў павышэння кваліфікацыі і выкладчыкаў эканамічных дысцыплін.