Супрацоўнікі інстытута прынялі ўдзел у восемдзесят другім пасяджэнні пастаянна дзеючага семінара пры Парламенцкім Сходзе Саюза Беларусі і Расіі

Вучоны сакратар Т. А. Запрудская і вядучы навуковы супрацоўнік А. У. Гарбачова 2–3 кастрычніка 2025 г. прынялі ўдзел у восемдзесят другім пасяджэнні пастаянна дзеючага семінара пры Парламенцкім Сходзе Саюза Беларусі і Расіі «Рацыянальнае выкарыстанне зямельных рэсурсаў як фактар харчовай бяспекі Саюзнай дзяржавы», дзе прадставілі даклад на тэму «Прыродна-эканамічныя фактары павышэння эфектыўнасці выкарыстання сельскагаспадарчых зямель». На семінары абмяркоўваліся пытанні рацыянальнага выкарыстання зямельных рэсурсаў у мэтах забеспячэння харчовай бяспекі Саюзнай дзяржавы, прававыя асновы аграрнай палітыкі, механізмы міждзяржаўнага і нацыянальнага рэгулявання выкарыстання зямель, эканамічныя фактары іх эфектыўнага выкарыстання і размеркавання.