Сельская гаспадарка ў аўтаматычным рэжыме. Сістэмы дакладнага земляробства прынцыпова зменяць усе бізнэс-працэсы ў АПК

23 верасня 2025 г. дырэктар інстытута А. У. Піліпук даў інтэрв'ю газеце «Рэспубліка».
«Сёння мы знаходзімся на тым этапе, калі комплексныя лічбавыя і аўтаматызаваныя сістэмы для аграрнага сектара дарагія, іх укараненне досыць затратнае, а выгады невідавочныя».
«У Беларусі ўжо ёсць кампаніі, якія прапануюць уласныя рашэнні ў галіне дакладнага земляробства. Але няма распрацоўшчыкаў, якія маглі б забяспечыць аўтаматызацыю поўнага цыклу вытворчасці. Пераход цалкам на лічбу, як паказвае практыка, прымушае трансфармаваць многія элементы і нават, магчыма, усю працу гаспадаркі. У тым ліку – пераглядаць прынцыпы налічэння заработнай платы, матывацыі і стымулаў».
«Хараство сістэмы разумнага земляробства ў тым, што яна, напрыклад, з высокай верагоднасцю можа спрагназаваць ураджайнасць на кожным полі і карэктаваць яе ў працэсе паспявання ўраджаю ў залежнасці ад знешніх умоў: пагодных, эпідэміялагічных і іншых».
«Лічбавыя тэхналогіі безальтэрнатыўныя. Але для іх укаранення і выкарыстання трэба мяняць не толькі тэхніку і абсталяванне, але і трансфармаваць усе бізнэс-працэсы".
З поўнай версіяй можна азнаёміцца па спасылцы https://www.sb.by/articles/selskoe-khozyaystvo-v-avtomaticheskom-rezhime.html
Фота ўзята з сайта: https://www.sb.by/articles/selskoe-khozyaystvo-v-avtomaticheskom-rezhime.html