Дырэктар інстытута А. У. Піліпук прыняў удзел у Глабальным форуме па «зялёнай» сельскай гаспадарцы 2-га Рэгіянальнага тыдня навукі і інавацый для Еўропы і Цэнтральнай Азіі

У рамках мерапрыемства былі праведзены сустрэчы і перамовы з намеснікам Генеральнага дырэктара ФАО і рэгіянальным прадстаўніком у Еўропе і Цэнтральнай Азіі Віарэлам Гуцу, кіраўніком рэгіянальных праграм у Еўропе і Цэнтральнай Азіі Раймундам Йеле, прадстаўнікамі і супрацоўнікамі ФАО, якія курыруюць і рэалізуюць праекты тэхнічнай дапамогі ў Рэспубліцы Беларусь. А. У. Піліпук наведаў Інстытут аграрнай эканомікі Венгрыі і венгерскую традыцыйную фермерскую гаспадарку, мерапрыемства “Дыялог высокага ўзроўню: “Глабальныя перспектывы развіцця “зялёнай” сельскагаспадарчай палітыкі” у Radisson Blu Béke Hotel, прыняў удзел у круглых сталах па 2-м сесіям: “Зялёная” сельскагаспадарчая палітыка і стратэгіі экалагізацыі аграхарчовых сістэм па ўсім свеце” і “Садзейнічанне развіццю ўстойлівых і эфектыўных аграхарчовых сістэм”, практычным семінары “Інавацыйныя распрацоўкі ў інтарэсах “зялёнай” будучыні”, панэльнай дыскусіі кірмаша навукі і інавацый “Зялёныя” рашэнні для справядлівых аграхарчовых сістэм”.
Больш падрабязная інфармацыя па спасылцы: https://www.fao.org/platforms/green-agriculture/events/events-detail/global-forum-on-green-agriculture-and-2nd-regional-science-and-innovation-week-for-europe-and-central-asia/ru