Моладзь у навуцы – 2025!
16 верасня 2025 г. у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі стартавала найбуйнейшая маладзёжная навуковая падзея восені – XXII Міжнародная канферэнцыя «Моладзь у навуцы – 2025»!
Навукоўцы Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі (А. М. Шарэнка, А. А. Андрэенка, У. В. Глобаж, А. Г. Лобан, Д. С. Сініла, А. Ю. Шаура, В. А. Азаранка, К. І. Краўчанка, Ю. Д. Ялоза) прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця канферэнцыі, а таксама прадставілі свае распрацоўкі на пасяджэнні секцый па раздзеле “Аграрныя навукі” на базе Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі. Дыпломам за лепшы даклад па выніках пасяджэння падсекцыі “Эканоміка АПК” экспертнай радай узнагароджана У. В. Глобаж.



