Курс на беларуска-кітайскае супрацоўніцтва
17 верасня 2025 г. Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі наведала група слухачоў з Паўночна-Заходняга ўніверсітэта сельскай і лясной гаспадаркі Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Мэтай мерапрыемства з’яўлялася фарміраванне інфармацыйнай платформы для вызначэння далейшых перспектыў супрацоўніцтва ў галіне развіцця аграпрамысловай вытворчасці дзвюх краін. Слухачы азнаёміліся з асноўнымі напрамкамі даследаванняў інстытута і навуковымі распрацоўкамі падраздзяленняў, умовамі паступлення ў аспірантуру і дактарантуру, а таксама з дзейнасцю Савета па абароне дысертацый. Напрыканцы сустрэчы госці наведалі выставачную залу інстытута.



