4. Навуковыя прапановы па фарміраванні перагаворнай пазіцыі Рэспублікі Беларусь пры ўступленні ў СГА ў сферы цэнавай падтрымкі сельскай гаспадаркі
4. Навуковыя прапановы па фарміраванні перагаворнай пазіцыі Рэспублікі Беларусь пры ўступленні ў СГА ў сферы цэнавай падтрымкі сельскай гаспадаркі
УДК 005.57:338.5:63-021.66
ISBN 978-985-7149-16-2.
Матэрыял разгледжаны і адобраны на пасяджэнні вучонага савета Рэспубліканскага навуковага ўнітарнага прадпрыемства “Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” і рэкамендаваны да апублікавання (пратакол № 3 ад 25 студзеня 2018 г.).
Рэцэнзент: доктар эканамічных навук, прафесар А. С. Сайганаў.
Прадстаўлены аналіз стандартных умоў СГА і шэраг прапаноў па фарміраванні перагаворных пазіцый Рэспублікі Беларусь па далучэнні да гэтай арганізацыі.
Абгрунтаваны рэкамендацыі: па мэтазгоднасці ўключэння ў разлік параметраў падтрымкі сельскай гаспадаркі Беларусі за базавы перыяд сум de minimis; фіксацыі абавязацельстваў па падтрымцы ў працэнтах з дэталізацыяй па відавым складзе; дыферэнцыяцыі мер садзейнічання развіццю вёскі, што рэалізуюцца ў рэспубліцы, на прадуктова-спецыфічныя і прадуктова-неспецыфічныя.
Прызначана для выкарыстання ў практычнай дзейнасці органамі дзяржаўнага кіравання ў сферы аграпрамысловага комплексу, а таксама навуковай і навукова-педагагічнай дзейнасці.