Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства " Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства " Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»

Умацаванне нацыянальнага патэнцыялу па ацэнцы сістэм сельскагаспадарчай спадчыны і іх ролі ў захаванні біяразнастайнасці і сацыяльным развіцці

Blog

Па ініцыятыве Рэгіянальнага аддзялення ФАО па Еўропе і Цэнтральнай Азіі пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 16 ліпеня 2025 г. на базе Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі адбыўся ўводны семінар па праекце тэхнічнай дапамогі «Умацаванне нацыянальнага патэнцыялу па ацэнцы сістэм сельскагаспадарчай спадчыны і іх ролі ў захаванні біяразнастайнасці і сацыяльным развіцці». Гэты праект уключаны ў Рамкавую праграму супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і ФАО на 2024–2025 гг.

Мэты мерапрыемства:

абмеркаванне патэнцыялу праекта па прызнанні і захаванні аб’ектаў сельскагаспадарчай спадчыны ў Беларусі з мэтай устойлівага развіцця сельскай гаспадаркі і лакальнай эканомікі;

павышэнне дасведчанасці аб сельскагаспадарчай спадчыне і канцэпцыі GIAHS у Рэспубліцы Беларусь (у сістэме дзяржаўнага кіравання, навуцы, адукацыі, сярод прадстаўнікоў рэальнага сектара і інш.).

У працы семінара прынялі ўдзел прадстаўнікі штаб-кватэры ФАО, Рэгіянальнага аддзялення ФАО па Еўропе і Цэнтральнай Азіі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь, супрацоўнікі навукова-даследчых устаноў гуманітарнага і аграрнага аддзяленняў НАН Беларусі, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, міжнароднай арганізацыі Slow Food, прадстаўнікі ініцыятыў з Таджыкістана і Узбекістана.

Вынікі семінара:

прызнана значнасць GIAHS для забеспячэння харчовай бяспекі Беларусі і яе ролі ў сацыяльным развіцці;

абмеркаваны патэнцыйныя кандыдаты на статус GIAHS у Беларусі;

абмеркованы папярэдні склад рабочай групы па выяўленні аб’ектаў GIAHS на нацыянальным узроўні.