Выйшаў шосты нумар навуковага і вытворча-практычнага часопіса “Аграрная эканоміка”
 
		  На старонках выдання чытачы могуць азнаёміцца з канцэпцыяй фарміравання і ўкаранення нацыянальнай інфармацыйнай сістэмы нагляду за збожжам, асаблівасцямі кіравання якасцю ў кааператыўна-інтэграваных структурах АПК, вынікамі функцыянавання кластара “Рэспубліканскі цэнтр тэхналогій здаровага харчавання”, перспектывамі развіцця рынку безлактозных малочных прадуктаў і інш.
У нумары прадстаўлены распрацоўкі вучоных Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі, Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні і Інстытута мяса-малочнай прамысловасці.

 
                             
                            


 
          