У Мінску адкрыўся Нацыянальны футбольны стадыён
 
		  7 чэрвеня 2025 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё стадыёна «Трактар», якое наведалі маладыя навукоўцы інстытута (А. Андрэенка, У. Глобаж, А. Шаура). Будаўніцтва гэтага маштабнага аб'екта пачалося ў жніўні 2020 г. і завяршылася ў снежні 2024 г. Стадыён адпавядае самым высокім міжнародным стандартам, змяшчае больш за 33 тыс. гледачоў і з'яўляецца ідэальнай пляцоўкай для правядзення розных спартыўных мерапрыемстваў. Першай падзеяй на новай арэне стаў матч маладзёжных зборных Беларусі і Кітая, што стала сімвалічным пачаткам новай старонкі ў гісторыі беларускага футбола.

 
                             
                            


 
          