Першае месца на зімовай спартакіядзе НАН Беларусі 2025!
 
		  На базе ДАЛ «Фатон» 8 лютага 2025 г. адбылася зімовая спартакіяда сярод работнікаў арганізацый НАН Беларусі, прысвечаная 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у якой наша каманда традыцыйна прыняла ўдзел.
Сёлета нашы спартсмены паказалі вельмі высокі вынік – 1 месца з 61 каманды-удзельніцы! Каманда набрала 429,5 бала, апярэдзіўшы РУП “Інстытут лёну” (388 балаў) і РУП “НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі” (383 балы).
Спаборніцтвы ўключалі індывідуальныя і групавыя конкурсы: лыжныя гонкі (7 месца), камандныя лыжы (3 месца), падцягванне на перакладзіне (6–8 месцы), «вавёрчыны колы» (2 месца), пнеўматычны цір (22 месца), «вусень» (11 месца), эстафета (13–14 месцы), «шкатулка памяці» (2–7 месцы).
Варта адзначыць упартасць і зладжанасць ўсіх удзельнікаў каманды, што дазволіла насуперак холаду і снегу пераадолець усе перашкоды і заняць 1 месца!
У склад асноўнай каманды ўвайшлі: Валаховіч Ганна (капітан каманды), Арцюшэўскі Мікалай, Мінееў Уладзіслаў, Глобаж Уладзіслава, Статуеў Кірыл.
Падтрымкай, апорай і абаронцамі тылу каманды выступілі: Кандраценка Святлана, Запрудская Таццяна, Грыдзюшка Дзмітрый і Шаура Анастасія. Калегі не толькі падтрымлівалі выступленне асноўнай каманды, але і забяспечвалі камфорт і цяпло, мужна змагаліся з холадам!
Віншуем!

 
                             
                            


 
          