Удзел у міжнародным семінары “Павышэнне якасці маладзёжнай навукі”
 
		  
12 верасня 2024 г. маладыя вучоныя інстытута (А. А. Андрэенка, навуковы супрацоўнік сектара працоўных і сацыяльных адносін; А. Ю. Шаура, навуковы супрацоўнік сектара фінансаў) прынялі онлайн-удзел у міжнародным семінары “Павышэнне якасці маладзёжнай навукі”, прымеркаваным да Года якасці, які прайшоў на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту. На мерапрыемстве разглядаліся наступныя пытанні: павышэнне якасці навуковых даследаванняў, падрыхтоўка навуковых артыкулаў, павышэнне матывацыі маладых вучоных да навуковай дзейнасці, міжнароднае супрацоўніцтва.
У рамках семінара прадстаўнікі інстытута выступілі з дакладам “Папулярызацыя аграрнай навукі сярод моладзі”, у якім быў прадстаўлены вопыт арганізацыі і ўдзелу супрацоўнікаў у навуковых і асветніцкіх мерапрыемствах, накіраваных на прыгягненне моладзі ў аграрную навуку і павышэнне прэстыжу сельскагаспадарчай сферы.
Падрабязная інфармацыя па спасылцы: https://www.bsut.by/news/16358-mezhdunarodnyj-seminar-povyshenie-kachest...


 
                             
                            


 
          