Навукова-практычны семінар «Зводны электронны каталог: распрацоўка і вядзенне з выкарыстаннем ІРБІС 64/128»
 
		  31 мая 2024 года супрацоўнікі сектара інфармацыйнага забеспячэння Н. Л. Арцюшэўская (заг. сектара), С. В. Голубева (навуковы супрацоўнік) і П. В. Корсік (адміністратар сетак) прынялі ўдзел у навукова-практычным семінары «Зводны электронны каталог: распрацоўка і вядзенне з выкарыстаннем ІРБІС 64/128», які адбыўся ў Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэцы імя І. С. Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Семінар сабраў бібліятэкараў, спецыялістаў у галіне інфармацыйных тэхналогій, зацікаўленых у пытаннях стварэння і выкарыстання зводных электронных каталогаў. Удзельнікі атрымалі магчымасць азнаёміцца з вытворча-практычным выданнем «Стварэнне зводнага электроннага каталога ў САБ ІРБІС 64/128», распрацаваным супрацоўнікамі бібліятэкі. Дапаможнік з'яўляецца першым выданнем у Рэспубліцы Беларусь, які змяшчае практычныя рэкамендацыі па стварэнні зводнага электроннага каталога на базе сістэмы аўтаматызацыі бібліятэк ІРБІС 64/128.
Пасля прэзентацыі супрацоўнікі сектара прынялі ўдзел у занятках па працы са зводным электронным каталогам.
Фота ўзяты з сайта https://belal.by/arkhiv-novostej/item/3449-nauchno-prakticheskij-seminar-svodnyj-elektronnyj-katalog-v-sab-irbis-64-128

 
                             
                            


 
          