Прысваенне кваліфікацыі “Прафесіянал у сферы кіравання рызыкамі”

Blog

Старшы навуковы супрацоўнік сектара кіравання і цыфравізацыі, кандыдат эканамічных навук Паўловіч Людміла Міхайлаўна з 8 красавіка па 11 мая 2024 г. у дыстанцыйным фармаце асвоіла сертыфікацыйную праграму Асацыяцыі рызыка-менеджменту “Рускае таварыства кіравання рызыкамі” (РусРиск) (Расійская Федэрацыя, г. Масква) і паспяхова здала сертыфікацыйны экзамен у сістэме добраахвотнай прафесійнай нацыянальнай сертыфікацыі ў галіне рызыка-менеджменту. Вынікам стала прысваенне Паўловіч Людміле Міхайлаўне кваліфікацыі “Прафесіянал у сферы кіравання рызыкамі” (CERTIFIED RISK MANAGEMENT PROFESSIONAL.RUSRISK).