Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства " Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства " Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»

80-я студэнцкая навукова-тэхнічная канферэнцыя ФМП БНТУ

Blog

15 мая 2024 г. маладыя вучоныя Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі А. А. Андрэенка, навуковы супрацоўнік сектара працоўных і сацыяльных адносін і К. М. Драгун, эканаміст прынялі ўдзел у юбілейнай канферэнцыі факультэта маркетынгу, менеджменту, прадпрымальніцтва Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

У рамках работы канферэнцыі асвятляліся наступныя пытанні: развіццё знешнеэканамічных сувязяў ва ўмовах санкцый, формы і метады падатковага стымулявання малых прадпрыемстваў, лічбавая трансфармацыя бізнес-працэсаў у прамысловасці, тэндэнцыі развіцця рынкаў працы.

 А. А. Андрэенка ў рамках дакладу “Аб перспектывах выкарыстання гейміфікацыі як інструмента нематэрыяльнай матывацыі ў арганізацыях аграпрамысловай сферы” распавяла пра сутнасць, асноўных элементах і напрамках укаранення гейміфікацыі ў дзейнасць арганізацый аграрнай сферы. Акрамя таго, маладыя навукоўцы правялі сярод прысутных прэзентацыю рэалізуемага праекта – адукацыйная платформа “Каласок”.