III гарадскі Фестываль даследчых работ вучняў V–VII класаў «Пазнанне. Творчасць. Адкрыццё»

Blog

З 11 па 13 сакавіка 2024 г. адбылася работа секцый III гарадскога Фестывалю даследчых работ навучэнцаў V–VII класаў «Пазнанне. Творчасць. Адкрыццё», асноўнымі задачамі якога з'яўляюцца: павышэнне матывацыі вучняў да даследчай дзейнасці; развіццё пазнавальнай цікавасці ў галіне грамадскіх, гуманітарных і прыродазнаўчых навук; знаёмства з сучаснымі дасягненнямі ў галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў і г. д.

Арганізатарамі фестывалю з'яўляліся Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі.

У склад журы ўвайшлі прадстаўнікі Савета маладых вучоных НАН Беларусі, у тым ліку супрацоўнік нашага інстытута магістр эканамічных навук А. Г. Лобан.