XXI Міжнародная спецыялізаваная выстава «Адукацыя і кар'ера»

Blog

З 1 па 3 сакавіка 2024 года прадстаўнікі Савета маладых вучоных інстытута ў мэтах папулярызацыі аграрнай навукі і дапамогі абітурыентам у выбары будучай спецыяльнасці прынялі ўдзел у XXI-й спецыялізаванай выставе «Адукацыя і кар'ера». На пляцоўцы Falcon Club Arena размясціліся павільёны прадстаўнікоў больш як 120 беларускіх і расійскіх устаноў адукацыі, а таксама вядучых арганізацый нашай краіны. У рамках супрацоўніцтва інстытута з УА БДСГА на базе адукацыйнай платформы «Каласок» праведзены адукацыйны марафон «Я – выбіраю аграрную адукацыю» ў мэтах азнаямлення школьнікаў і іх бацькоў з дзейнасцю УА БДСГА з дапамогай выканання заданняў на платформе. У тэставанні прынялі ўдзел больш за 50 абітурыентаў, па выніках якога ўдзельнікам былі ўручаны каштоўныя прызы.