Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства " Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства " Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Універсітэты - новыя цэнтры прыцягнення навукі, бізнесу і грамадства»

Blog

29–30 лістапада 2023 г. на базе Мінскага гарадскога тэхнапарка адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Універсітэты — новыя цэнтры прыцягнення навукі, бізнесу і грамадства», у якой прынялі ўдзел дэлегацыі з дзяржаў – членаў ЕАЭС. Мерапрыемства стала своеасаблівай пляцоўкай для абмену думкамі, ідэямі паміж прадстаўнікамі органаў дзяржаўнай улады, бізнесу, навукоўцамі, экспертамі.

Ад Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі ў мерапремстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Савета маладых вучоных А. А. Андрэенка (сектар працоўных і сацыяльных адносін), У. В. Глабаж і А. Ю. Шаура (сектар фінансаў).

У рамках работы секцый абмеркаваны пытанні фарміравання ў бягучых умовах еўразійскіх тэхналагічных платформаў; развіццё інавацыйных тэхналогій для бізнесу і грамадства шляхам выхаду стартапаў на рынак краін СНД і трэціх краін; механізмы камерцыялізацыі распрацовак у краінах Садружнасці.

Канферэнцыя арганізавана Федэральным агенцтвам па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, пры арганізацыйным удзеле Выканаўчага камітэта СНД, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Мінскага гарадскога тэхнапарка, Сколкаўскага інстытута навукі і тэхналогій.