Форум «Ліга экспарту»

14.11.2023 г.загадчык аддзела харчовай бяспекі Карповіч Н.В. і загадчык сектара знешнеэканамічнай дзейнасці Макуцэня К.П. прынялі ўдзел у першым бізнес-форуме "Ліга экспарту", які быў прысвечаны бягучым трэндам і праблемам беларускага экспарту, сістэме фінансавай і нефінансавай падтрымкі экспарту. У рамках форуму быў арганізаваны шэраг секцый па фінансавых інструментах падтрымкі экспарту, валютным рэгуляванні ў ЗЭД, маркетынгу, электронным гандлі, лагістыцы і іншых напрамках падтрымкі экспартнай дзейнасці нацыянальных экспарцёраў. У якасці спікераў удзельнічалі прадстаўнікі дзяржаўных органаў, кіраўнікі інстытутаў фінансавай і нефінансавай падтрымкі экспарту, а таксама айчынныя вытворцы. Па выніках мерапрыемства выяўлены актуальныя напрамкі ўдасканалення сістэмы падтрымкі нацыянальных экспарцёраў, у тым ліку вытворцаў аграхарчовых тавараў, а таксама абазначаны ўзаемныя інтарэсы для наладжвання цеснага ўзаемадзеяння навукі з рэальным сектарам эканомікі.