Прайшоў дзясяты Усебеларускі форум жывёлаводаў
 
		   
                                29.09.2023 г.на базе ГК «Minsk Marriott Hotel» прайшоў дзясяты (юбілейны) Усебеларускі форум жывёлаводаў, арганізатарам якога выступілі ААТ «Выдавецкі дом Граўцова», часопіс «Ветэрынарная справа» пры садзейнічанні Мінсельгасхарча.
Навукоўцы Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі ў якасці запрошаных экспертаў выступілі на форуме з практычнымі вынікамі па пытаннях прымянення распрацовак інстытута ў частцы кадравага забеспячэння жывёлагадоўчай галіны (В. А. Пашкевіч, к.э. н., дацэнт, заг. сектара працоўных і сацыяльных адносін) і павышэння эканамічнай эфектыўнасці вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі (А. В. Гарбатоўскі, к.э. н., заг. сектара эканомікі галін).
 
                             
                            


 
          