«Моладзь у навуцы – 2023»
 
		  20 верасня 2023 г. адбылася юбілейная XX Міжнародная навуковая канферэнцыя «Моладзь у навуцы-2023», прысвечаная 95-годдзю Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Сёлета каля 400 маладых вучоных прэзентавалі свае праекты и даклады, у тым ліку і супрацоўнікі інстытута.
У рабоце секцыі "Аграрныя навукі" прынялі ўдзел маладыя вучоныя:
Лобан А.Г., навуковы супрацоўнік сектара эканомікі галін, які ў сваім дакладзе паведаміў, што фарміраванне ўстойлівай кармавой базы як асноўнай крыніцы павышэння рэзультатыўнасці суб'ектаў гаспадарання павінна ажыццяўляцца, у тым ліку ў рамках рэалізацыі комплексу інавацыйных рашэнняў, накіраваных на рост вытворча-эканамічных паказчыкаў (даклад – «Фарміраванне кармавой базы на аснове інавацыйных рашэнняў»);
Андреенко А.А., навуковы супрацоўнік сектара якасці, у рамках постарнай секцыі прэзентавала даклад «Уплыў лічбавай трансфармацыі на навучанне спецыялістаў АПК», у якім адлюстравала актуальную праблему цыфравізацыі аграрнай адукацыі і распрацоўкі новых падыходаў пры падрыхтоўцы кадраў для дадзенага сектара.

 
                             
                            


 
          