Фестываль навукі 2023
 
		  Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі прыняў удзел у Фестывалі навукі, які адбыўся ў Батанічным садзе НАН Беларусі 2 верасня 2023 года. Супрацоўнікі інстытута арганізавалі віктарыну «Каласок» на праверку ведаў аб аграрнай сферы, якая выклікала вельмі вялікую цікавасць сярод гасцей фестываля: у ёй прынялі ўдзел 160 чалавек! Пераможцы віктарыны былі ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі.
На выставе-конкурсе «100 інавацый маладых вучоных» нашы вучоныя прадэманстравалі тры праекты:
Патэнцыял БРЖ на базе прыкладання «Мабільная ферма»;
Модуль 1С «Прафсаюз адукацыі і навукі Беларусі»;
Адукацыйная платформа «Каласок».

 
                             
                            


 
           
          
