Рэспубліканскі інфармацыйна-адукацыйны праект «Крок да поспеху»
 
		   
                                29 чэрвеня Старшыня Савета маладых вучоных Інстытута сістэмных даследванняў у АПК НАН Беларусі, загадчык сектара фінансаў Шарэнка Аляксандр Мікалаевіч у рамках рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Крок да поспеху» правёў тэматычную сустрэчу з выхаванцамі аздараўленчага лагера «Казка» ў Вілейскім раёне.
У фамаце дыскусіі Аляксандр Мікалаевіч азнаёміў дзяцей:
з гісторыяй і дзейнасцю Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
з асноўнымі мерапрыемствамі, якія праводзяцца НАН Беларусі, і напрамкамі падтрымкі моладзі;
з дзейнасцю Савета маладых вучоных;
з дасягненнямі Інстытута сістэмных даследванняў і дзейнасцю Маладой стартап-акадэміі;
з уласным вопытам і асаблівасцямі прафесіі вучонага, а таксама з магчымасцямі рэалізацыі сябе ў навуковай сферы.
 
                             
                            


 
          