Загадчык сектара эканомікі галін, кандыдат эканамічных навук Гарбатоўскі А. В. прыняў удзел у рабоце Рэспубліканскага семінара па пытаннях вынаходніцтва, рацыяналізатарства і інжынерна-тэхнічнай творчасці
 
		   
                                Рэспубліканскі семінар па пытаннях вынаходніцтва, рацыяналізатарства і інжынерна-тэхнічнай творчасці адбыўся 24 мая 2023 г. у г.Гродна, арганізатарам якога выступіў Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы.
У ходзе семінара спікерамі былі закрануты пытанні сучаснага дынамічнага развіцця прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі, акцэнтавана ўвага на актуальнасці "бесперапыннай мадэрнізацыі прадукцыі і тэхналогій, а таксама кіраўніцкіх працэсаў". Найбольшую цікавасць прысутныя праявілі да вопыту ўкаранення Кайдзен-руху і метадалогіі Lean у кампаніі «Лідскае піва», да азнаямлення з метадалогіяй Мадэрн-ТРВЗ (тэхналогіі эфектыўных інавацыйных рашэнняў) і практычнымі прыкладамі яе выкарыстання, а таксама да выставы па тэме вынаходніцтва і ТРВЗ, якую падрыхтаваў Гродзенскі філіял ДУ "Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка".
Аляксандр Віктаравіч Гарбатоўскі прыняў удзел у рабоце семінара ў якасці члена экспертнай камісіі па адборы лепшых рашэнняў задач з дапамогай ТРВЗ (тэорыі рашэнняў вынаходніцкіх задач).
 
                             
                            


 
          