Беларусь супраць тытуню!
 
		  У перыяд з 29 мая па 22 чэрвеня 2023 года ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя "Беларусь супраць тытуню".
Тытунёвы дым выклікае і абвастрае шматлікія хваробы, дзейнічаючы практычна на ўсе органы. А прадукты тытунёвага паходжання разам з іншымі канцэрагеннымі рэчывамі – галоўны чыннік узнікнення анкалагічных захворванняў. Курэнне правакуе развіццё 18 формаў рака ў чалавека: рак лёгкага, стрававода, гартані і паражніны рота, мачавога пузыра, падстраўнікавай залозы, ныркі, сраўніка, малочнай залозы, шыйк маткі і інш. Акрамя высокай рызыкі ўзнікнення розных формаў злаякасных новаўтварэнняў, працяг курэння негатыўна адбіваецца на правядзенні спецыяльнага лячэння пры ўзнікненні гэтых захворванняў. Устаноўлена, што ў пацыентаў, якія кураць, у параўнанні з пацыентамі, якія не кураць, скарачаецца працягласць жыцця, узрастае рызыка рэцыдыву або ўзнікнення другой пухліны, зніжаецца эфектыўнасць лячэння, якасці жыцця. Спыненне курэння гарантуе зніжэнне захворвання.
Не існуе бяспечнай цыгарэты і бяспечнага ўзроўню курэння. Адзіным найбольш эфектыўным спосабам зніжэння небяспекі для здароўя застаецца спыненне курэння.
Адмова ад курэння ў любым узросце апраўдана, паколькі:
праз 8 гадзін узровень кіслароду ў крыві вяртаецца да нормы;
праз 48 гадзін чалавек набывае нюх і смак;
праз 1 месяц становіцца лягчэй дыхаць, знікаюць стома, галаўны боль;
праз 6 месяцаў праходзяць бранхіты, аднаўляецца сардэчны рытм;
праз 1 год удвая памяншаецца магчымасць памерці ад ішэмічнай хваробы серца.
Наглядныя матэрыялы (улёткі, буклеты):
✓ Улётка аб месцах, дзе курэнне забаронена;
✓ Буклет "Электронныя цыгарэты";
✓ Улётка «Цыгарэты жаночымі не бываюць»;
✓ Улётка «Кожная цыгарэта забівае цябе»;
✓ Улётка «Захавай сваё жыцьцё».
Відэаролікі па тэме:
 
                             
                            


 
          