Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства " Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства " Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»

Рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Якасць і бяспека прадукцыі АПК» (25 мая 2023 г., г. Мінск)

Blog

25 мая 2023 г. на базе Рэспубліканскага навуковага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут сістэмных даследванняў у АПК  Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» адбыўся Рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Якасць і бяспека прадукцыі АПК».

У рабоце семінара прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду, Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі, НПЦ НАН Беларусі па харчаванню, Інстытута мяса-малочнай прамысловасці, Інстытута сістэмных даследванняў у АПК НАН Беларусі.

У працэсе правядзення семінара абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з забеспячэннем якасці і бяспекі сельскагаспадарчай сыравіны і харчавання на розных этапах  іх вытворчасці, а таксама актуальныя напрамкі развіцця механізму кіравання якасцю і бяспекай у галіне.

Асаблівая ўвага была ўдзелена праблемам кантролю якасці, бяспекі і сапраўднасці аграхарчовай прадукцыі, падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў, дзейнасці дзяржаўнай ветэрынарнай службы, аналізу вынікаў кантрольнай дзейнасці і санітарнага нагляду ў адносінах да харчовай прадукцыі, пытаннях рэалізацыі праграмна-мэтавага сістэмнага падыходаў да кіравання якасцю ў асобных арганізацыях і ў цэлым у АПК.