Вынікі конкурсаў БРФФД 2023 года
 
		  На пасяджэнні Навуковага савета Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў (БРФФД), якое адбылося 20 красавіка, падведзены вынікі па конкурсах БРФФД 2023 года.
Так, па выніках конкурсу фінансавую падтрымку са сродкаў БРФФД на працягу 2-х гадоў на выкананне НДР атрымаюць наступныя праекты:
у катэгорыі «Навука» – «Распрацоўка комплекснай метадалогіі і інструментаў маніторынгу і прагназавання стратэгічных рызык устойлівасці харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь ва ўмовах уплыву знешніх выклікаў» (навуковы кіраўнік Кандраценка С.А.);
у катэгорыі «Навуковец» – «Распрацоўка інструментаў эканамічнага механізму дзяржаўнага рэгулявання галіны насенняводства агароднінных культур ва ўмовах умацавання харчовай бяспекі» (навуковы кіраўнік Макрак С.В.);
у катэгорыі «Гістарычная памяць беларусаў» – «Канцэпцыя станаўлення аб'ектаў агракультурнай спадчыны Беларусі» (навуковы кіраўнік Пашкевіч В.А.)
 
                             
                            


 
          